Views Navigation

Event Views Navigation

Today

«Купала. Пачатак»: прэм’ера тэатральна-музычнай імпрэзы ў Беластоку

Беларускі Хаб «Новая Зямля» Wyszyńskiego, 6A, Беласток, Poland

Лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з Хорам Вольных Беларусаў запрашае на прэм’еру інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак». Аўтары пастановы паспрабавалі асэнсаваць складаныя ўмовы станаўлення, ранняга жыццёвага выбару і сувязі будучага паэта са спадчынай задушанага паўстання Кастуся Каліноўскага. Вас чакае адаптацыя п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» разам з віртуознымі класічнымі ды рокавымі кампазіцыямі ў выкананні Хору Вольных Беларусаў.

Бясплатна (free donation вітаюцца)

Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

Музей гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні Марка Шагала, 5а, Віцебск, Belarus

Пісьменнік захапляўся маляваннем з дзяцінства. У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, ён паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць вучобу.  Пасля дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча. Але ў выніку патрапіў у Гродна і там некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях.  Родныя з дзяцінства мясціны, успаміны […]

Artist talk з Фёдарам Шурмялёвым

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

Пагаворым пра арт-кнігу «Шлях Тэсея», прадстаўленую на выставе. Разам з аўтарам мы пагрузімся ў старажытнагрэцкую міфалогію і даследуем унікальную ролю героя Тэсея ў ёй. Фёдар Шурмялёў — малады графік і мастак, чыя творчасць вылучаецца ўнікальным стылем і ўражвальнай дэталізацыяй. Ён ужо больш за пяць гадоў даводзіць да высокага майстэрства складаную тэхніку літаграфіі, распрацоўвае і ўвасабляе […]

3BYN – 7BYN

Лекцыя Антона Дзянісава «Жаночая душа ў беларускай архітэктуры. Выбітныя архітэктаркі і іх унёсак у будаўніцтва Мінска»

Кісялёва, 38 Кісялёва, 38, Мінск, Belarus

ХХ стагоддзе стала шмат у чым стагоддзем эмансіпацыі. Жанчыны ўпэўнена ступілі ў грамадскае і палітычнае жыццё, літаратуру, мастацтва, навуку, у свецкія хронікі і на высокія трыбуны. Не засталася ў баку і архітэктура. На лекцыі вы даведаецеся: — як жанчыны раскрылі сваю душу, праектуючы будынкі, якія сталі візітнай карткай горада. Грацыя, гумар, складаныя пачуцці і далікатнасць увасобіліся ў камені і бетоне.  — пра першую беларускую архітэктарку Наталлю Макляцову,  — пра яе цярністы шлях […]

15BYN

Імпрэза з удзелам ансамбля «Класік-Авангард» у Менску

Музей Максіма Багдановіча М. Багдановіча, 7а, Мінск, Belarus

Прагучаць вершы Максіма Лужаніна, Яўгеніі Пфляўмбаум, Аркадзя Куляшова, Максіма Гарэцкага і Майсея Кульбака, якія прачытае Яна Уладыка.  А музычных фарбаў дадасць ансамбль салістаў «Класік-Авангард» з праграмай «Шэдэўры музычнай класікі: ад Баха да Шастаковіча». Зайграюць Баха, Глінку, Сібеліуса, Грыга, Цфасмана, Кларка, Шастаковіча. Дырыжорка — Людміла Каліноўская. 

10BYN

Рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Акадэміі мастацтваў

Нацыянальны мастацкі музей Леніна, 20, Мінск, Belarus

На выставе прадстаўлены дыпломныя работы, выкананыя больш як за 60 гадоў работы акадэміі – з 1959 па 2023 год. Праект дае магчымасць пазнаёміцца з творчымі пошукамі выпускнікоў акадэміі розных гадоў, прасачыць этапы развіцця стылістычных асаблівасцей айчыннага мастацтва – ад традыцыйных форм, метадаў і канцэпцый да сучасных. Наведнікі выставы будуць мець унікальную магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі […]

7BYN – 14BYN

Выстава маладых мастакоў Горадні «8»

Гарадзенская выставачная зала Ажэшкі, 38, Гродна, Belarus

Лічба «8» у назве выставы нясе ў сабе сімволіку. Васьмікутнік — пачатак ператварэння квадрата ў круг і наадварот. Як сіметрычная лічба, якая ўяўляе сабой павернуты знак бясконцасці, гэта — сімвалічны выраз ліку бясконцасці, абазначае раздвоенасць, адначасова два светы: матэрыяльны і духоўны. Гэта лік актавы (7 + 1) і ўсяго, што пачынаецца нанова.  Кожны з удзельнікаў выставачнага праекта «8» стварыў свой арыгінальны погляд і творчы метад. У экспазіцыі — графіка, жывапіс, […]

1.5BYN – 3BYN

Artist talk з Аляксандрам Шапо

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

Мы пагаворым пра манументальнае мастацтва Беларусі, пра сінтэз скульптуры і архітэктуры, а таксама пра ролю і значэнне мемарыяльнай скульптуры. Аляксандр Шапо — вядомы мастак і майстар манументальнага мастацтва. У яго працах мы бачым гарманічнае перапляценне скульптуры і архітэктуры, што стварае непаўторныя творы, якія займаюць цэнтральнае месца ў гарадской прасторы. Асаблівая ўвага будзе нададзена мемарыяльнай скульптуры […]

3BYN – 7BYN

Artist talk з Таццянай Савік

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

У экспазіцыі прадстаўлена серыя работ Таццяны «VOID/Пустота», якая адлюстроўвае пустэчу як перажыванне ўласнага быцця, і, у канчатковым выніку, – перыяд у жыцці чалавека, які вядзе яго да самога сябе і сутыкае яго з сабой-сапраўдным. Мы пагаворым пра творчы шлях Таццяны, пра станаўленне мастацкага бачання, якое яна транслюе гледачу, пра фрагментацыю і дэканструкцыю, якія часта можна […]

3BYN – 7BYN

Artist talk з Лізаветай Янковай, Мартай Шчэрбіч і Настассяй Чадзій

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

У фармаце artist-talk пагаворым з маладымі мастачкамі пра іх творчасць і аўтарскі стыль. Паспрабуем знайсці перасячэнні і кропкі сходжання ў дзейнасці аўтарак. Абмяркуем далейшыя перспектывы ў працы і погляды на сучаснае мастацтва і творчасць калегаў. Дыпціх Лізаветы Янковай «Чароўная ПРАСТОРА зямнога жыцця» – гэта яркі жывапіс, напоўнены архетыпічным сімвалізмам і незвычайнымі аўтарскімі персанажамі. У Лізы […]

3BYN – 7BYN

Выстава падвойных дываноў у Горадні

музей гісторыі Гарадніцы Ажэшкі, 37, Гродна, Belarus

Выстава прымеркавана да 110-годдзя ад нараджэння ткачыхі Ядвігі Райскай (1913–2003) з вёскі Адэльск Гарадзенскага раёна. Тут можна пабачыць падвойныя дываны, вытканыя ў 1939, 1940, 1950, 1965, 1971, 1986, якія захоўваюцца ў этнаграфічных зборах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.  Падвойнае ткацтва — гэта ўнікальная тэхніка традыцыйнага беларускага тэкстылю. Назва «падвойныя» вынікае з асаблівасцяў ткацкай тэхналогіі, вядомай са старажытных часоў.  Адметнасць падвойных дываноў — выкарыстанне толькі ваўняных нітак, двухколернай […]

Размоўны клуб «Мова для ўсіх» у Горадні

крама «Шустры вожык» Замкавая, 18, Гродна, Belarus

Для ўсіх, каму не хапае жывой камунікацыі па-беларуску. Для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую з нуля. Для ўсіх, каму важная размоўная практыка і проста прыемная беларускамоўная кампанія. У праграме клуба — шмат разнастайных фарматаў, і кожны ўдзельнік зможа засяродзіцца менавіта на тым, што яму патрэбна: і граматыку ўзгадаць, і лексіку аднавіць, і мець добрае сталае кола стасункаў па-беларуску. Выкладчык — спадар Арцём, заснавальнік праекта «Мова для […]