У фармаце artist-talk пагаворым з маладымі мастачкамі пра іх творчасць і аўтарскі стыль. Паспрабуем знайсці перасячэнні і кропкі сходжання ў дзейнасці аўтарак. Абмяркуем далейшыя перспектывы ў працы і погляды на сучаснае мастацтва і творчасць калегаў.
Дыпціх Лізаветы Янковай «Чароўная ПРАСТОРА зямнога жыцця» – гэта яркі жывапіс, напоўнены архетыпічным сімвалізмам і незвычайнымі аўтарскімі персанажамі. У Лізы неверагодная фантазія здольная ствараць герояў, гісторыі і цэлыя светы! Прататыпы – рэальныя людзі і іх штодзённасць. Толькі ў мастачкі ўсё пачынае гуляць зусім новымі фарбамі.
Двухметровае палатно Марты Шчэрбіч «Калейдаскоп» пераносіць нас у дзіцячыя ўспаміны аўтара. Сумесныя паходы з мамай на Камароўку трансфармуюцца ў галерэю вобразаў, у якіх кожны знойдзе нешта сваё.
Цыкл «Палессе» Настассі Чадзій распавядае пра родны край мастачкі, унікальную культурную спадчыну Беларусі. На работах – члены сям’і, элементы нацыянальнага касцюма і традыцыйнай драўлянай архітэктуры.
Патрэбная рэгістрацыя.