Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

ul. Krakowskie Przedmieście, 5 ul. Krakowskie Przedmieście, 5, Варшава, Poland

У варшаўскай Акадэміі мастацтваў на факультэце жывапісу адкрываецца першая персанальная выстава Ярасалава Кірвеля «Kirvelizm». Тут сабраныя партрэты знакамітых беларусаў і беларусак, гарадскія пейзажы Гародні і не толькі гэтага гораду, а таксама малюнкі з канцэртаў і івэнтаў — усё, што цікавіла, турбавала, натхняла аўтара апошнімі гадамі. 

Творчы вечар Алесі Сівохінай у Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

Здавалася, эпоха рамансаў незваротна сышла, але ж зараз гэты жанр адтаяў, і ў Беларусі назіраецца незвычайная цікавасць да яго.  Спадарыня Алеся, мастацкая кіраўніца народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», выканае рамансы на вершы Рыгора Барадуліна і песні на словы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі і іншых паэтаў.  Прыходзьце даведацца, як нараджаюцца рамансы, і калі можна будзе пачуць музычны альбом з яе песнямі, і над чым зараз […]

10BYN

Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

Музей гісторыі Магілёва вул. Першамайская, 5-1, Магілёў, Belarus

Адно з тлумачэнняў назвы выставы — паглыбленне ў асяроддзе. Гарадская мітусня, шчыльны аўтамабільны трафік, мірскія клопаты — але, трапляючы ў выставачную прастору, вы апыняцеся ў цішыні. Бо чысціня ўспрымання таго, што мы бачым, шмат у чым вызначаецца тым, што мы чуем. Выстава — гэта ўзаемадзеянне двух відаў выяўленчага мастацтва. Розныя стылі і тэхнікі, аб’яднаныя ў адной прасторы, напаўняюць яго фарбамі і формай.

Першы сольны канцэрт маладой музыкі Nevika ў Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

Nevika стварае сучасныя поп-трэкі па-беларуску, у яе творчасці ёсць і рок, і лёгкая танцавальная музыка. Колькасць месцаў абмежаваная; папярэдні запіс абавязковы (тэл. 270-17-02).

20BYN

Майстар-клас па сожскай скані ў Гомелі

філіял Веткаўскага музея пл. Леніна, 4а, Гомель, Belarus

Гэтым разам вы зможаце стварыць непаўторныя завушнічкі! Дапаможа вам майстар Міхаіл Лізагуб. «Сожская скань» — неверагодна прыгожая тэхналогія інкрустацыі драўнянай стружкай. Адрадзіў яе ў 1990-я гады Уладзімір Валянцінавіч Цакуноў. Таму называюць яе яшчэ «гомельскай сканню» ці «Цакуноўкай». Тэхналогія гэтая — выключна мясцовая з’ява і фактычна адзіны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўзнік на Гомельшчыне ў XX стагоддзі. Таму не абмініце магчымасці дакрануцца да ўнікальнага ды стварыць неверагодную ды рэдкую прыгажосць! Месцаў абмежавана, таму […]

15BYN

KALIADY ў Менску

Modul Art Platform Кастрычніцкая, 16/3, Мінск, Belarus

Вас чакае Шчодры вечар — самая этнічная вечарына Менску (і крыху электронная). Абяцаюць калядных дыджэяў з найлепшымі сэтамі, трошку падарункаў, калядаванне і, вядома, калядны цуд. Каб стаць адным з калядоўшчыкаў, трэба толькі прыйсці ў пазначаны час па ўказаным адрасе.

15BYN – 20BYN

Майстар-клас па выцінанцы ў Заслаўі

Музейна-выставачны комплекс у Заслаўі вул. Рынкавая, 4, Заслаўе, Belarus

Вядоўца — слынная майстрыня выцінанкі Наталля Чэрвонцава.  Падчас сустрэчы вы даведаецеся пра традыцыю беларускай выцінанкі і, пад кіраўніцтвам майстрыні, зробіце сваю ўласную выцінанку — калядную маску Казы, Мядзведзя, Дзеда. Трэба запісацца папярэдне па нумары +375 17 5177611, бо месцаў абмежавана.  Усім удзельнікам майстар-класа, да таго ж, бясплатны ўваход у Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13).

20BYN

Калядная танцавальная вечарына ў Віцебску

Upgrade вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск, Belarus

Клічуць танчыць бытавыя танцы, развучваць калядныя песні, рабіць саламяныя зорачкі разам з майстрам саломапляцення, гуляць у вясёлыя гульні і частавацца гарбатай. А можа і калядная козачка завітае.  Усе пытаннi можна задаць па нумары +375-29-890-28-40.  Будуць вельмі ўдзячныя за добраахвотны ўнёсак ад 10 рублёў.

10BYN

Сустрэча з аўтарамі кнігі «Забытая экспедыцыя 1923 года» ў Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

У аўторак адбудзецца сустрэча з Сяргеем Грунтовым, Янінай Грыневіч і Надзеей Саўчанка, аўтарамі кнігі «Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі». Вас чакае сапраўдная экспедыцыя ў 1923 год! 

5BYN

Лекцыя «Традыцыйны жаночы строй беларусак» у Менску

Кісялёва, 38 Кісялёва, 38, Мінск, Belarus

Так склалася, што менавіта жаночае адзенне з’яўляецца выбітным адлюстраваннем беларускага строю. Яно не толькі вызначала беларусак сярод іншых суседніх народаў, але і дазваляла дакладна вызначыць, з якога рэгіёну Беларусі паходзіць дзяўчына. На лекцыі вы даведаецеся: — на якія гісторыка-этнаграфічны рэгіёны падзяляюць Беларусь навукоўцы і якія комплексы аддзення ўласцівы кожнаму з іх; — з якіх элементаў складаецца комплекс традыцыйнага жаночага аддзення; — гісторыю развіцця […]

15BYN

Каляды ў Новым замку ў Горадні

Новы замак вул. Замкавая, 20, Гродна, Belarus

Вас чакае сустрэча з калядоўшчыкамі, варожбы і калядныя песні, майстар-класы па стварэнні паштовак ды аздоб на ялінку. Кошт квіткоў — 4 рублі для школьнікаў, 6 рублёў для дарослых.  Толькі абавязкова загаддзя запішыцеся па нумарах 71-86-88, +375 29 77 66 588, бо месцаў абмежавана.

4BYN – 6BYN