ХХ стагоддзе стала шмат у чым стагоддзем эмансіпацыі. Жанчыны ўпэўнена ступілі ў грамадскае і палітычнае жыццё, літаратуру, мастацтва, навуку, у свецкія хронікі і на высокія трыбуны. Не засталася ў баку і архітэктура.
На лекцыі вы даведаецеся:
— як жанчыны раскрылі сваю душу, праектуючы будынкі, якія сталі візітнай карткай горада. Грацыя, гумар, складаныя пачуцці і далікатнасць увасобіліся ў камені і бетоне.
— пра першую беларускую архітэктарку Наталлю Макляцову,
— пра яе цярністы шлях з узлётамі і падзеннямі.
— пра тое, як ствараліся праекты жылых дамоў, грамадскіх будынкаў, архітэктурных ансамбляў Мінска, паркаў і вуліц.
— пра легенду беларускага дойлідства Любоў Усаву.
— і пра іншыя жаночыя імёны і іх творы, міма якіх мы праходзім кожны дзень.
Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся тут. Альбо наўпрост набывайце квіток тут.