Лічба «8» у назве выставы нясе ў сабе сімволіку. Васьмікутнік — пачатак ператварэння квадрата ў круг і наадварот. Як сіметрычная лічба, якая ўяўляе сабой павернуты знак бясконцасці, гэта — сімвалічны выраз ліку бясконцасці, абазначае раздвоенасць, адначасова два светы: матэрыяльны і духоўны. Гэта лік актавы (7 + 1) і ўсяго, што пачынаецца нанова.
Кожны з удзельнікаў выставачнага праекта «8» стварыў свой арыгінальны погляд і творчы метад. У экспазіцыі — графіка, жывапіс, відэа-арт, інсталяцыя. Прыходзьце пазнаёміцца з маладымі гарадзенскімі творцамі!