Запрашаем супрацоўнічаць!

Беларускі часопіс Сойка, які займаецца журналістыкай рашэнняў, запрашае да супрацы мастачак і мастакоў ды ілюстратарак і ілюстратараў.

Хто мы: рэдакцыя з творчых людзей, якія вельмі любяць Беларусь.

Хто вы: беларускія мастакі і мастачкі, ілюстратары і ілюстратаркі, якім не абыякавая тэма Беларусі і аўдыторыя ўнутры краіны.

Што мы будзем рабіць: карысныя гіды на самыя розныя тэмы, багата і творча аздобленыя і ілюстраваныя.

Што мы прапануем: афіцыйную дамову пра супрацоўніцтва, магчымасць творчай рэалізацыі і падпрацоўкі.

Што мы хочам сустрэць: прафесіяналізм і гатоўнасць працаваць у камандзе (анлайн), энергічнасць, ідэі і ўменне трымацца дэдлайнаў.

Што і куды дасылаць: спасылкі на вашыя працы/партфоліа і кароткая запіска з тлумачэннем, чаму вам цікавая наша прапанова — на sojka.editors@gmail.com з пазнакай «call for artists».

Колькі мы будзем чакаць: 5 ліпеня мы пачнем рыхтаваць дамовы і размяркоўваць працу з адабранымі мастакамі.