Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Размоўны клуб «Мова для ўсіх» у Горадні

November 22, 2023 | 19:00

Для ўсіх, каму не хапае жывой камунікацыі па-беларуску. Для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую з нуля. Для ўсіх, каму важная размоўная практыка і проста прыемная беларускамоўная кампанія.

У праграме клуба — шмат разнастайных фарматаў, і кожны ўдзельнік зможа засяродзіцца менавіта на тым, што яму патрэбна: і граматыку ўзгадаць, і лексіку аднавіць, і мець добрае сталае кола стасункаў па-беларуску.

Выкладчык — спадар Арцём, заснавальнік праекта «Мова для ўсіх», настаўнік і рэпетытар беларускай мовы.

Сустрэчы клуба будуць адбывацца па серадах у 19:00. Працягласць — прыблізна адна гадзіна.

Па запіс і іншыя падрабязнасці звяртайцеся ў дырэкт крамы «Шустры вожык».

Details

Date:
November 22, 2023
Time:
19:00
Event Category:

Venue

крама «Шустры вожык»
Замкавая, 18
Гродна,Belarus
+ Google Map