На выставе прадстаўлены дыпломныя работы, выкананыя больш як за 60 гадоў работы акадэміі – з 1959 па 2023 год. Праект дае магчымасць пазнаёміцца з творчымі пошукамі выпускнікоў акадэміі розных гадоў, прасачыць этапы развіцця стылістычных асаблівасцей айчыннага мастацтва – ад традыцыйных форм, метадаў і канцэпцый да сучасных.
Наведнікі выставы будуць мець унікальную магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі акадэмічнага мастацтва і сучаснымі мастацкімі прыёмамі. Пры гэтым кожная праца непаўторная, кожны твор дэманструе не толькі валоданне мастацкай тэхнікай, але і своеасаблівасць светаўспрымання аўтараў, уменне вобразна і самабытна ўвасобіць задуманае.