Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Artist talk з Фёдарам Шурмялёвым

November 8, 2023 | 18:00
3BYN – 7BYN

Пагаворым пра арт-кнігу «Шлях Тэсея», прадстаўленую на выставе. Разам з аўтарам мы пагрузімся ў старажытнагрэцкую міфалогію і даследуем унікальную ролю героя Тэсея ў ёй.

Фёдар Шурмялёў — малады графік і мастак, чыя творчасць вылучаецца ўнікальным стылем і ўражвальнай дэталізацыяй. Ён ужо больш за пяць гадоў даводзіць да высокага майстэрства складаную тэхніку літаграфіі, распрацоўвае і ўвасабляе ў жыццё новыя прыёмы друку і з’яўляецца сучасным прадстаўніком вядомай па ўсім свеце школы беларускай графікі.

У арт-кнізе «Шлях Тэсея» Фёдар Шурмелеў пралівае святло на захапляльную гісторыю Тэсея, яго смеласць і веліч. Арт-кніга ўключае ў сябе не толькі арыгінальныя тэксты, але і цудоўныя ілюстрацыі, створаныя з выкарыстаннем унікальнай тэхнікі. На artist talk аўтар раскажа пра творчы працэс стварэння ілюстрацый да кнігі, матэрыялах і тэхніцы, якія ён выкарыстаў, а таксама падзеліцца сваім падыходам да працы.

Патрэбная рэгістрацыя.

Details

  • Date: November 8, 2023
  • Time:
    18:00
  • Cost: 3BYN – 7BYN
  • Event Category:

Venue

  • НЦСМ Незалежнасці, 47
  • Незалежнасці, 47
    Мінск,Belarus
    + Google Map