Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

November 6, 2023 - November 13, 2023

Пісьменнік захапляўся маляваннем з дзяцінства. У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, ён паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць вучобу. 

Пасля дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча. Але ў выніку патрапіў у Гродна і там некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях. 

Родныя з дзяцінства мясціны, успаміны пра вайну, жыццёвыя ўражанні, прыемныя і не вельмі прыемныя выпадкі з уласнага жыцця, самаіранічныя здзекі, працэс засваення аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах пад Мінскам — усё гэта «схапіў» аловак Васіля Быкава. 

На выставе «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» можна пабачыць менавіта такія працы. 

Details

Start:
November 6, 2023
End:
November 13, 2023
Event Category:

Venue

Музей гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні
Марка Шагала, 5а
Віцебск,Belarus
+ Google Map