Экскурсія

  1. Events
  2. Экскурсія

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Вандроўка за шчуркамі «Валадар пярсцёнкаў» у Нацпарку «Прыпяцкі»

гатэль «Над Прыпяццю» аграгарадок Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Belarus

Засталося зусім мала часу: неўзабаве птушаняты рэдкай ды прыгожай птушачкі — залацістай шчуркі — пакінуць гнёзды і калонія спусцее. А пакуль бацькі актыўна лётаюць і выкормліваюць сваё патомства. То не прапусціце шанец: экскурсія паўторыцца толькі праз год! Вас чакае захапляльнае падарожжа ў свет залацістай шчуркі, птушак, дзікай прыроды і археалогіі: будзеце назіраць і любавацца самай прыгожай птушкай Беларусі — залацістай шчуркай у біноклі і падзорную трубу; паназіраеце за гняздом чорнага […]

75BYN

Шпацыр «Гісторыя са смакам» у Гродне

Даведаецеся, што елі і пілі ў Гродне пару стагоддзяў таму: — якім дэсертам аддавалі перавагу мясцовыя ласуны, — дзе выпякалі самыя смачныя булачкі, — калі на нашых землях з’явіўся кава і гарбата, — што выпускала гродзенская кавава-цукеркавая фабрыка і шмат яшчэ чаго. Таксама вас чакае дэгустацыя тортаў у адным з самых «салодкіх» месцаў горада!. Запісацца на шпацыр і задаць пытанні можна па тэлефонах 71-89-54 альбо праз […]

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Менскам

У музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах зноў ладзяць мастацкі васільковы пленэр! Тэматыка — адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва. Вас чакае: - экскурсія па музеі, цікавы лекторый пра пісьменніка, - майстар-клас роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева. Майстар-клас будзе на вольным паветры, у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых «быкаўскіх» бяроз. Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» […]

20BYN

Экскурсія з Дзінай Даніловіч «Па-за межамі прасторы»

НЦСМ Някрасава, 3, Мінск, Belarus

У экспазіцыі выставы прадстаўлены творы мастакоў XX-XXI стагоддзяў, якія працуюць з рознымі сэнсамі паняцця «ПРАСТОРА». Мастакі, звяртаючыся да тэмы прасторы, матывуюць чалавецтва да вывучэння і інтэрпрэтацыі такіх глабальных пытанняў, як «Што ж такое Сусвет?», «Што за гранню бачнага гарызонту?», «Хто мы?». Менавіта ўяўленне мастака здольна зазірнуць у далячыні, куды немагчыма накіравацца фізічна. ⠀ Дзякуючы супрацоўніцтву […]

3BYN – 7BYN

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Менскам

Музей-дача Васіля Быкава вул. Дачная, 62, Ждановічы, Belarus

Вас чакаюць: - Экскурсія па музеі, цікавы лекторый пра пісьменніка, - Майстар-клас роспісе торбаў-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева. Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы» аўтобусамі 219 або 419 або маршруткай 1419. Кошт удзелу — 20 рублёў (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт). Запісвайцеся па нумарах +375 29 811 21 95, +375 17 363 […]

20BYN

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка Цэнтральная, 3, вёска Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Belarus

Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок Цмок і яго світа чакаюць вас. У праграме: — Анімацыя і незвычайныя забаўкі разам з персанажамі славянскай міфалогіі — Оpen-air беларускіх гуртоў — Тэатралізаваныя пастаноўкі і перформансы — Шаманская лакацыя і этнічнае танцавальнае шоу ад студыі этнапластыкі «Кетры/Ketri» — Фестывальны квэст — Навуковыя лекцыі і дыспуты ад слынных знаўцаў беларускай міфалогіі — Тэматычная […]

25BYN – 55BYN

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава

Музей-дача Васіля Быкава вул. Дачная, 62, Ждановічы, Belarus

Вас чакаюць: - Экскурсія па музеі, цікавы лекторый пра пісьменніка, - Майстар-клас роспісе торбаў-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева. Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы» аўтобусамі 219 або 419 або маршруткай 1419. Кошт удзелу — 20 рублёў (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт). Запісвайцеся па нумарах +375 29 811 21 95, +375 17 363 […]

20BYN

Шпацыр з Аляксандрам Нялюбавым «Лехаім: сапраўдны габрэйскі Мінск»

У сераду Музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі кліча шпацыраваць па сапраўдным габрэйскім Мінску. Экскурсавод — Аляксандр Нялюбаў. Кошт — дабрачыннае ахвяраванне ў 20 рублёў (рэквізіты ў форме рэгістрацыі). Рэгіструйцеся тут. Месца збору: Менск, вул. Вызвалення, 1

20BYN

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

4 кастрычніка: • 18:00 — Выстава фотаздымкаў «Цягнік Мінск-Уроцлаў» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) • 19:00 — Вечар паэтычна-літаратурны з Уладзімірам Някляевым, сустрэча, прысвечаная кнізе «Сам» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) 5 кастрычніка: • 16:00 — Адкрыццё выставы Аляксандры Канафальскай (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 17:00 — Сустрэча, прысвечаная кнізе «Камера 18» (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 19:00 — Монадрама […]

Падарожжа па родных мясцінах Якуба Коласа з Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

Вас чакае свята да дня нараджэння Якуба Коласа: вы аддадзіце даніну памяці іаэту ля помніка ў Стоўбцах, наведаеце мемарыяльныя сядзібы філіяла «Мікалаеўшчына» — Акінчыцы, Альбуць, Смольню, і на кожнай з іх вас будзе чакаць музычная праграма.  Месцаў абмежавана, то запісвайцеся па нумары 8 (017) 270 17 02. Месца збору: Менск, Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5

15BYN

Калядная экскурсія на Лошыцкай сядзібе

Лошыцкі маёнтак праезд Чыжэўскіх, 10, Мінск, Belarus

Вы здзейсніце падарожжа ў свет беларускіх Калядаў. Галоўны персанаж свята — Калядная Баба — пазнаёміць вас з традыцыямі святкавання, а пасля вы станеце калядоўшчыкамі — згуляеце «У арэхі» і «Шкута», будзеце ведаць прызначэнне масак і зорак. Па кошты і запіс звяртайцеся +375 17 396 18 86 альбо ў дырэкт музея.

Куратарская экскурсія па выставе «Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях» у Менску

НЦСМ Някрасава, 3, Мінск, Belarus

Выстава арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва і прэзентуе фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў час летняга адпачынку. Фотаздымкі з мора. «Мора» беларуса (мора рэальнае — з «пацалункамі салонай марской вады» (У. Караткевіч) — ці выдуманае, метафарычнае — «зялёнае мора ржаных каласоў» (Я. Колас) — гэта мара ці ўспамін пра лета, прастору, запоўненую […]

3BYN – 7BYN