Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Вандроўка за шчуркамі «Валадар пярсцёнкаў» у Нацпарку «Прыпяцкі»

July 22, 2023 | 11:00 - 18:00

75BYN

Засталося зусім мала часу: неўзабаве птушаняты рэдкай ды прыгожай птушачкі — залацістай шчуркі — пакінуць гнёзды і калонія спусцее. А пакуль бацькі актыўна лётаюць і выкормліваюць сваё патомства. То не прапусціце шанец: экскурсія паўторыцца толькі праз год!

Вас чакае захапляльнае падарожжа ў свет залацістай шчуркі, птушак, дзікай прыроды і археалогіі:

будзеце назіраць і любавацца самай прыгожай птушкай Беларусі — залацістай шчуркай у біноклі і падзорную трубу;

паназіраеце за гняздом чорнага бусла і яго насельнікамі на свае вочы пазнаёміцеся з іншымі птушкамі Нацыянальнага парку і прымеце ўдзел у іх кальцаванні разам з арнітолагамі ў палявым лагеры.

І калі пашанцуе, у арніталагічныя сеткі заляціць залацістая шчурка і яе акальцуюць на вашых вачах;

ці зможаце выпусціць птушак пасля кальцавання. Даведаецеся, навошта кальцуюць птушак, куды яны ляцяць і цікавыя факты пра іх;

прагуляецеся па Палескіх «Мальдывах» — пясчаных выдмах, патрымайце ў руках археалагічныя артэфакты з неаліту, якія ляжаць тамака наўпрост пад нагамі;

выкупаецеся ў прыгожым старым возеры пасярод белых гарлачыкаў;

пафоткаеце балотных чарапах, калі яны зробяць ласку прагуляцца па пясчаных выдмах;

пераправіцеся на пароме праз Прыпяць у Дарашэвічах;

праедзеце праз поймавыя дубровы і лугі;

убачыце дзівосныя пейзажы, зробіце шмат крутых фатаграфій і вывезяце масу ўражанняў, якія яшчэ доўга будзеце ўспамінаць.

У кошт уключана:

трансфер

пераправа на пароме ў Дарашэвічах

суправаджэнне арнітолагам і гідам

экскурсійная праграма

біноклі і падзорныя трубы

Дадаткова аплачваецца:

харчаванне

пражыванне, калі жадаеце, у туркомплексе Дарашэвічы, гатэль «Над Прыпяццю» ў Ляскавічах. Магчыма размяшчэнне ў палатках на туркомплексе ў Дарашэвічах.

Кошт удзелу — 70 рублёў + 5 рублёў эказбору.

З пытаннямі ды па запіс звяртайцеся па нумары +375339180733.

Месца збору: аграгарадок Ляскавічы, гатэль «Над Прыпяццю», Петрыкаўскі раён

Details

Date:
July 22, 2023
Time:
11:00 - 18:00
Cost:
75BYN
Event Category:

Venue

гатэль «Над Прыпяццю»
аграгарадок Ляскавічы,Петрыкаўскі раёнBelarus+ Google Map