Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Куратарская экскурсія па выставе «Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях» у Менску

January 24 | 18:30

3BYN – 7BYN

Выстава арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва і прэзентуе фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў час летняга адпачынку. Фотаздымкі з мора.

«Мора» беларуса (мора рэальнае — з «пацалункамі салонай марской вады» (У. Караткевіч) — ці выдуманае, метафарычнае — «зялёнае мора ржаных каласоў» (Я. Колас) — гэта мара ці ўспамін пра лета, прастору, запоўненую сонцам і яркімі колерамі, прыемны адпачынак.

То прыходзьце на час забыцца пра занураныя ў снег шэрыя вуліцы і патрапіць у свет колераў, летняй цеплыні і радасных эмоцый. Паглядзець на архіўныя дакументы не толькі як на сведчанні эпохі, жыцця канкрэтных творцаў, а і як на творы фатаграфічнага, так званага «актуальнага», мастацтва.

Папярэдне рэгіструйцеся тут.

Details

Date:
January 24
Time:
18:30
Cost:
3BYN – 7BYN
Event Categories:
,

Venue

НЦСМ
Някрасава, 3
Мінск,Belarus
+ Google Map