У экспазіцыі выставы прадстаўлены творы мастакоў XX-XXI стагоддзяў, якія працуюць з рознымі сэнсамі паняцця «ПРАСТОРА».
Мастакі, звяртаючыся да тэмы прасторы, матывуюць чалавецтва да вывучэння і інтэрпрэтацыі такіх глабальных пытанняў, як «Што ж такое Сусвет?», «Што за гранню бачнага гарызонту?», «Хто мы?». Менавіта ўяўленне мастака здольна зазірнуць у далячыні, куды немагчыма накіравацца фізічна.
⠀
Дзякуючы супрацоўніцтву паміж музеямі ў гэты праект увайшлі палотны Аляксандра Кішчанкі, графічныя работы Георгія Скрыпнічэнкі, маляваныя дываны Язэпа Драздовіча і інш.
Рэгістрацыя тут.