У музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах зноў ладзяць мастацкі васільковы пленэр! Тэматыка — адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва.
Вас чакае:
– экскурсія па музеі, цікавы лекторый пра пісьменніка,
– майстар-клас роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева.
Майстар-клас будзе на вольным паветры, у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых «быкаўскіх» бяроз.
Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы»:
аўтобус № 219
аўтобус № 419
маршрутка № 1419
Кошт удзелу — 20 рублёў (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт).
Запісвайцеся па нумарах +375 29 811 21 95, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47.