Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

August 19, 2023 - August 20, 2023

25BYN – 55BYN

Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок Цмок і яго світа чакаюць вас.

У праграме:
— Анімацыя і незвычайныя забаўкі разам з персанажамі славянскай міфалогіі
— Оpen-air беларускіх гуртоў
— Тэатралізаваныя пастаноўкі і перформансы
— Шаманская лакацыя і этнічнае танцавальнае шоу ад студыі этнапластыкі «Кетры/Ketri»
— Фестывальны квэст
— Навуковыя лекцыі і дыспуты ад слынных знаўцаў беларускай міфалогіі
— Тэматычная выстава карцін (Яўген Кот і праект «Беларускі бестыярый», Артур Басак, праект «Беларускія нячысцікі» і іншыя)
— Інтэрактыўныя пляцоўкі, зона Сярэднявечча, творчыя майстар-класы, горад майстроў, фотазоны, фуд-корт
— Экскурсіі па музеях запаведніка
— Вогненнае шоу
— Галоўнае: начная экскурсія па міфалагічнай сцежцы запаведніка
— І, вядома ж, цмок па мянушцы Цмок!

Месца: Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка, вуліца Цэнтральная, 3, вёска Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.

Квіткі: дарослы 55 рублёў, дзіцячы 25 рублёў, дзеткам да 7 гадоў — бясплатна; месца ў кэмпінгу — 15 рублёў за намёт.

Глядзіце праграму ды набывайце квіткі на старонцы фэста.

Details

Start:
August 19, 2023
End:
August 20, 2023
Cost:
25BYN – 55BYN
Event Categories:
, , , ,

Venue

Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка
Цэнтральная, 3
вёска Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць,Belarus
+ Google Map