Сустрэча

  1. Events
  2. Сустрэча

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Беластоку

Centrum im.Ludwika Zamenhofa Warszawska, 19, Беласток, Poland

Літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыяй пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт. Расклад мерапрыемстваў тут.

Бясплатна

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Анлайн

17.00 — 18.30 Пра што можна пісаць: гарызонты фемінісцкага пісьма ў Беларусі (Лабараторыя фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне») 19.00 «Minsk: The History of Jewish City/ Мінск: гісторыя габрэйскага горада»: размова з пісьменніцай і прафесаркай Эліс Бемпарад Усе трансляцыі будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы фестывалю.

Бясплатна

Сустрэча са Змітром Скварчэўскім у Пінску

Пінскі гарадскі цэнтр культуры і творчасці Першамайская, 140, Пінск, Belarus

У пятніцу едзьма ў Пінск: тут будзе сустрэча са слынным дасладчыкам міфалогіі. Спадар Зміцер прапануе: — паспрабаваць зразумець традыцыйную карціну свету заходніх палешукоў; — прасачыць эвалюцыю светаўcпрымання ад каменнага веку да сучаснасці; — абмеркаваць адметныя міфы нашага рэгіёна; — паглядзець на зорнае неба па-палешуцку; закрануць тэму беларускіх міфалагічных фэйкаў.

Бясплатна

Імпрэза «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі» ў Менску

Музей Максіма Багдановіча М. Багдановіча, 7а, Мінск, Belarus

«Нельга забыць...» — раман Уладзіміра Караткевіча пра сапраўднае і вялікае каханне, якое вярнула герояў да жыцця. Падчас музычна-паэтычнай дзеі вершы Уладзіміра Караткевіча, пабудаваныя ў асобную гісторыю, прагучаць у выкананні Міхаіла Бараноўскага. 

10BYN

Artist talk з Фёдарам Шурмялёвым

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

Пагаворым пра арт-кнігу «Шлях Тэсея», прадстаўленую на выставе. Разам з аўтарам мы пагрузімся ў старажытнагрэцкую міфалогію і даследуем унікальную ролю героя Тэсея ў ёй. Фёдар Шурмялёў — малады графік і мастак, чыя творчасць вылучаецца ўнікальным стылем і ўражвальнай дэталізацыяй. Ён ужо больш за пяць гадоў даводзіць да высокага майстэрства складаную тэхніку літаграфіі, распрацоўвае і ўвасабляе […]

3BYN – 7BYN

Artist talk з Аляксандрам Шапо

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

Мы пагаворым пра манументальнае мастацтва Беларусі, пра сінтэз скульптуры і архітэктуры, а таксама пра ролю і значэнне мемарыяльнай скульптуры. Аляксандр Шапо — вядомы мастак і майстар манументальнага мастацтва. У яго працах мы бачым гарманічнае перапляценне скульптуры і архітэктуры, што стварае непаўторныя творы, якія займаюць цэнтральнае месца ў гарадской прасторы. Асаблівая ўвага будзе нададзена мемарыяльнай скульптуры […]

3BYN – 7BYN

Artist talk з Таццянай Савік

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

У экспазіцыі прадстаўлена серыя работ Таццяны «VOID/Пустота», якая адлюстроўвае пустэчу як перажыванне ўласнага быцця, і, у канчатковым выніку, – перыяд у жыцці чалавека, які вядзе яго да самога сябе і сутыкае яго з сабой-сапраўдным. Мы пагаворым пра творчы шлях Таццяны, пра станаўленне мастацкага бачання, якое яна транслюе гледачу, пра фрагментацыю і дэканструкцыю, якія часта можна […]

3BYN – 7BYN

Artist talk з Лізаветай Янковай, Мартай Шчэрбіч і Настассяй Чадзій

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

У фармаце artist-talk пагаворым з маладымі мастачкамі пра іх творчасць і аўтарскі стыль. Паспрабуем знайсці перасячэнні і кропкі сходжання ў дзейнасці аўтарак. Абмяркуем далейшыя перспектывы ў працы і погляды на сучаснае мастацтва і творчасць калегаў. Дыпціх Лізаветы Янковай «Чароўная ПРАСТОРА зямнога жыцця» – гэта яркі жывапіс, напоўнены архетыпічным сімвалізмам і незвычайнымі аўтарскімі персанажамі. У Лізы […]

3BYN – 7BYN

Размоўны клуб «Мова для ўсіх» у Горадні

крама «Шустры вожык» Замкавая, 18, Гродна, Belarus

Для ўсіх, каму не хапае жывой камунікацыі па-беларуску. Для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую з нуля. Для ўсіх, каму важная размоўная практыка і проста прыемная беларускамоўная кампанія. У праграме клуба — шмат разнастайных фарматаў, і кожны ўдзельнік зможа засяродзіцца менавіта на тым, што яму патрэбна: і граматыку ўзгадаць, і лексіку аднавіць, і мець добрае сталае кола стасункаў па-беларуску. Выкладчык — спадар Арцём, заснавальнік праекта «Мова для […]

Сустрэча з аўтарамі кнігі «Забытая экспедыцыя 1923 года» ў Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

У аўторак адбудзецца сустрэча з Сяргеем Грунтовым, Янінай Грыневіч і Надзеей Саўчанка, аўтарамі кнігі «Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі». Вас чакае сапраўдная экспедыцыя ў 1923 год! 

5BYN

Каляды на сядзібе «Стулы»

Сядзіба «Стулы» в. Стойлы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, Belarus

У нядзелю гаспадары сядзібы «Стулы» запрашаюць сустрэць калядную зорку. Сядзіба «Стулы» – адзін з унікальных музеяў Беларусі, які лічыцца сапраўдным царствам «драўлянага народа». Што будзе ▪️ Батлеечная містэрыя «Цар Ірад»; ▪️ майстар-клас па пляценні з саломкі анёла-ахоўніка; ▪️ прэзентацыя каляднай саламянай зоркі; ▪️ пачастунак з 12 калядных страў; ▪️ спевы калядак ля каміна. Колькі каштуе: […]

60BYN – 80BYN

Калядная сустрэча ў Гомелі

філіял Веткаўскага музея пл. Леніна, 4а, Гомель, Belarus

Раскажуць пра Раство, пра калядныя традыцыі, пакажуць батлеечны спектакль «Цар Ірад», а яшчэ прапануюць пашчадраваць. Уваход — 7 рублёў, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны.  Запісвайцеся па нумары +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

7BYN