Сустрэча

  1. Events
  2. Сустрэча

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Фэст «Minsk x Minga» ў Мюнхене

8 верасня (пятніца): 19:00: Канцэрт легендарнага беларускага рок-гурта Volski Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München 21:00: Этна-рэйв: беларускі дуэт Šuma спалучае даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клубнай моладзевай культурай (deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid) Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München 9 верасня (субота): 16:00: Літаратурная імпрэза «Ці ведаеце Вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA INCOGNITA» Мадэратарка: Яўгенія Гукава Музыка: Аляксандр Ясінскі (баян); Вершы па-беларуску: Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), вершы па-нямецку: Жэня Лахер Месца: HP8 (Новы Гастайг), […]

20EUR – 70EUR

Сустрэча з Аляксандрам Смалянчуком – у пошуках беларускай нацыянальнай ідэі

Witryna Domu Wschodniego Koszykowa, 30, Варшава, Poland

Мы паразмаўляем пра фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Праф. Аляксандар Смалянчук распавядзе пра погляды яе стваральнікаў, пачынаючы ад Кастуся Каліноўскага, Антона Луцкевіча і Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама пагаворым аб далейшых лёсах нацыянальнай ідэі і людзей, з якімі звязана яе далейшая эвалюцыя. Аляксандр Смалянчук – нарадзіўся ў 1959 г. […]

Бясплатна

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

аКсяродак Metaxa, 4, Batumi, Georgia

Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння. Стартуе фестываль у Батумі, дзе госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, літаратурных дыскусій і «Паэтычнага варушняка». Гэты год мае быць […]

Бясплатна

Трэвэл-сустрэча і канцэрт у хостэле «Урбан» у Менску

Urban Hostel вул. Заборскага, 3, Мінск, Belarus

Адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Анюковым, аўтарам праекта «Родны край». Тэма — «Падарожжы па Беларусі як антыдэпрэсант або Як інстаграм-праект можа змяніць жыццё». Вось пра што пойдзе гаворка: — Як знайсці незвычайнае ў звычайным. — Чароўны куфар з гісторыямі людзей і гісторыяй Беларусі. — Родны Край — аб багацці і прыгажосці роднай зямлі. А напрыканцы вас чакае акустычны выступ гурта «KAS».

Бясплатна

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

4 кастрычніка: • 18:00 — Выстава фотаздымкаў «Цягнік Мінск-Уроцлаў» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) • 19:00 — Вечар паэтычна-літаратурны з Уладзімірам Някляевым, сустрэча, прысвечаная кнізе «Сам» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) 5 кастрычніка: • 16:00 — Адкрыццё выставы Аляксандры Канафальскай (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 17:00 — Сустрэча, прысвечаная кнізе «Камера 18» (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 19:00 — Монадрама […]

Artist talk з фатографам

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

Адбудзецца гутарка са старшынём Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў Уладзіславам Рутам. Уладзіслаў паразмаўляе з вамі пра тое, як фатаграфаваць архітэктурныя аб’екты. Па першай спецыяльнасці Уладзіслаў — архітэктар-рэстаўратар. З пачатку 2000-х яго фотаздымкі выкарыстоўвалі для сваіх рэкламных мэтаў як вядомыя архітэктурныя кампаніі, так і прыватныя архітэктурныя бюро. На сустрэчы ён раскажа пра свой досвед здымкі архітэктурных аб’ектаў, разгледзіць […]

3BYN – 7BYN

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

Музей Вольнай Беларусі Foksal, 11, Варшава, Poland

У Варшаве ўдзельнікі фестывалю PRADMOVA змогуць сустрэцца з вядомымі аўтарамі, паразважаць пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, паглядзець і абмеркаваць з аўтарамі і рэжысёрамі тэатральныя пастаноўкі, а таксама наведаць вялікі канцэрт беларускай музыкі. Поўная праграма фестывалю — тут.

Бясплатна

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільні

Paviljonas Pylimo, 21B, Вільня, Lithuania

Удзельнікі фестывалю змогуць падыскутаваць пра феномен ліцвінізму, а таксама тут адбудзецца дыялог беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі. Расклад мерапрыемстваў фестывылю PRADMOVA глядзіце тут.

Бясплатна

Творчы вечар рэжысёра Уладзіміра Арлова ў Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

У сераду адбудзецца творчы вечар рэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Арлова «Таямніца Бабруйскай крэпасці, змовы будучых дзекабрыстаў». Падчас імпрэзы спадар Уладзімір раскажа пра гістарычную падзею, якая не здарылася, і прапануе паразважаць, чаму не адбылося тое, чаму было наканавана здарыцца. Акрамя ўсяго, ён прэзентуе сваю свежую кнігу «Таямніцы багемнага віру». Уладзімір Арлоў — пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно. За 40 гадоў працы ён стварыў дзясяткі дакументальных і мастацкіх фільмаў, […]

5BYN

Штогадовая міжнародная прафесійная ўрбаністычная канферэнцыя

Тэма гэтага года — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў». Цягам апошняга часу мы нездарма шмат распавядалі вам пра лакальны турызм, транспарт, межы, гарадскія брэнды і міграцыю. Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца […]

«Ноч паэтаў». Літаратурна-музычная вечарына ў Вільні

Гасцёўня Беларускай Рады культуры Šv. Ignoto, 5, Вільнюс, Lithuania

Гасцёўня Беларускай Рады культуры запрашае на літаратурна-музычную вечарыну, што пройдзе ў межах міжнароднай акцыі памяці «Ноч паэтаў». Вас чакае: — Літаратуразнаўчы экскурс —Тэатральны перфоманс ад актораў студыі Razam — Музычныя нумары — Кароткая прэзентацыя кнігі «1937. Ноч расстраляных паэтаў» (укл. Наста Чарнова) — Паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам (рэгістрацыя тут).

Бясплатна

Дабрачынная Halloween-вечарынка ў Менску

Flame Place пр. Машэрава 9/8, Мінск, Belarus

Валанцёрскі праект hey.pawsup ладзіць класную вечарыну, прымеркаваную да Хэлоўіну. Уваход за данат для прытулку. Дапамагаем полацкаму прытулку «Права на жыццё». Цяпер пад апекай прытулку знаходзяцца 270 сабак і некалькі дзясяткаў катоў. Іх колькасць пастаянна расце, прывозяць новых кінутых жывёл.

Free donation