Канцэрт

  1. Events
  2. Канцэрт

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

MARA FEST у Сопаце

Opera Leśna Stanisława Moniuszki, 12, Сопат, Poland

Вас чакае мультыкультурная музычная падзея на беразе мора, якая збярэ на адной сцэне вашых сяброў і найлепшых артыстаў з Польшчы, Украіны і Беларусі: • Sarsa • Brodka • Іван Дорн • Ляпiс Трубецкой • Navi Band • Intelligency MARA FEST – гэта атмасферны дабрачынны музычны фестываль. Месца, дзе вы сустрэнеце аднадумцаў, паслухаеце добрую музыку, нацешыцеся […]

60PLN – 180PLN

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры. 4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацый «Беларуская культура кавы», шляхетная і інтэлігентная). 5 верасня, аўторак: Дзень славутых беларусаў (сумесна з Ulegend – квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі […]

Фэст «Minsk x Minga» ў Мюнхене

8 верасня (пятніца): 19:00: Канцэрт легендарнага беларускага рок-гурта Volski Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München 21:00: Этна-рэйв: беларускі дуэт Šuma спалучае даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клубнай моладзевай культурай (deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid) Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München 9 верасня (субота): 16:00: Літаратурная імпрэза «Ці ведаеце Вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA INCOGNITA» Мадэратарка: Яўгенія Гукава Музыка: Аляксандр Ясінскі (баян); Вершы па-беларуску: Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), вершы па-нямецку: Жэня Лахер Месца: HP8 (Новы Гастайг), […]

20EUR – 70EUR

Канцэрт Кацярыны Ваданосавай у незвычайным фармаце

Scena Chmielna Nowy Świat, 27A, Варшава, Poland

Аўтарка і выканаўца сваіх песень, мультыінструменталістка, тэлевядоўца, выкладчыца, а таксама стваральніца гістарычных і народных строяў Кацярына Ваданосава дасць канцэрт «КРАЙ» з удзелам Аляксандры Канафальскай — SandArt-мастачкі, што ўваходзіць у дзясятку найлепшых мастакоў па пяску ў свеце. У канцэрце возьмуць удзел: Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя Ганна Лепяшкевіч — цымбалы Васіль Ярмоленка — гітара Стэфанія Ваданосава […]

70PLN – 100PLN

Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве

Scena Chmielna Nowy Świat, 27A, Варшава, Poland

Новыя і ўлюбёныя песні, жарты і смачнае піва ў сяброўскай атмасферы. Квіткі: на ўваходзе 60 зл наяўнымі.

60PLN

Трэвэл-сустрэча і канцэрт у хостэле «Урбан» у Менску

Urban Hostel вул. Заборскага, 3, Мінск, Belarus

Адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Анюковым, аўтарам праекта «Родны край». Тэма — «Падарожжы па Беларусі як антыдэпрэсант або Як інстаграм-праект можа змяніць жыццё». Вось пра што пойдзе гаворка: — Як знайсці незвычайнае ў звычайным. — Чароўны куфар з гісторыямі людзей і гісторыяй Беларусі. — Родны Край — аб багацці і прыгажосці роднай зямлі. А напрыканцы вас чакае акустычны выступ гурта «KAS».

Бясплатна

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

4 кастрычніка: • 18:00 — Выстава фотаздымкаў «Цягнік Мінск-Уроцлаў» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) • 19:00 — Вечар паэтычна-літаратурны з Уладзімірам Някляевым, сустрэча, прысвечаная кнізе «Сам» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) 5 кастрычніка: • 16:00 — Адкрыццё выставы Аляксандры Канафальскай (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 17:00 — Сустрэча, прысвечаная кнізе «Камера 18» (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 19:00 — Монадрама […]

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

Музей Вольнай Беларусі Foksal, 11, Варшава, Poland

У Варшаве ўдзельнікі фестывалю PRADMOVA змогуць сустрэцца з вядомымі аўтарамі, паразважаць пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, паглядзець і абмеркаваць з аўтарамі і рэжысёрамі тэатральныя пастаноўкі, а таксама наведаць вялікі канцэрт беларускай музыкі. Поўная праграма фестывалю — тут.

Бясплатна

Гусляр Алесь Чумакоў у Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

Будзе вам рок-класіка па-беларуску ды пад сапраўдныя гуслі!  Спадар Алесь ужо шмат гадоў займаецца вывучэннем, вырабам і папулярызацыяй гусляў. І грае на іх усё, што заўгодна, — ад народных песень да рок-хітоў!  На канцэрце прагучаць песні Булата Акуджавы ў перакладзе на беларускую мову, а таксама песня-віншаванне матулям ў гонар свята.  Падчас сустрэчы музыка распавядзе пра гісторыю гусляў ды адкажа на вашыя пытанні.  Будзе драйвова і ўтульна, як мы любім!  Квіткі — 15 рублёў. Замовіць іх можна па нумары 8 […]

15BYN

Volski. Прэзентацыя праекту «Emihranty» ў Варшаве

Klub Proxima Żwirki i Wigury, 99A, Варшава, Poland

Ідэя выспявала даўно і вынікае з цяперашняй рэчаінасці сама сабой — «Эмігранты», новы праект, які ўяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядае пра жыцьцё беларусаў у эміграцыі. У праекце героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне. Квіткі тут.

97.23PLN

Канцэрт беларускіх музыкаў у Варшаве

царква святога Аляксандра pl. Trzech Krzyży, 10/14, Варшава, Poland

У праграме — музыка Вольгі Падгайскай: струнны квартэт «Я ХАДЖУ ПА ЧУЖЫХ ДВАРАХ», а таксама п’есы для аргана сола. Струнны квартэт прагучыць упершыню ў канцэртным варыянце.  Назва квартэта ўзятая з радка з верша беларускага паэта Андрэя Хадановіча «Вечны сюжэт». Выступаюць: Вольга Падгайская — арган Анастасія Пятрова — скрыпка Кузьма Папакуль — скрыпка Паліна Горбач — віяланчэль Радаслаў Яроцкі — альт Падчас канцэрта можна будзе ахвяраваць на гуманітарныя мэты. Канцэрт […]

Бясплатна (free donation вітаюцца)