Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

September 4, 2023 - September 10, 2023

Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры.

4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацый «Беларуская культура кавы», шляхетная і інтэлігентная).

5 верасня, аўторак: Дзень славутых беларусаў (сумесна з Ulegend – квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі беларусамі).

6 верасня, серада: Дзень выяўленчага мастацтва (майстар-клас “Відзікі”, акварэльны майстар-клас “Зорка Венера”).

7 верасня, чацвер: Дзень літаратуры і паэзіі (паэтычная сустрэча з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым; пасля сустрэчы для кожнага і кожнай будзе адкрыты вольны мікрафон – можна прачытаць свае вершы, фрагменты празаічных твораў ці паразважаць наконт таго, што турбуе).

8 верасня, пятніца: Дзень музыкі (беларускае караоке).

9 верасня, субота: Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа, а таксама пройдуць выступы Аляксандра Памідорава і іншых спевакоў).

10 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага “Багача”, плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі “Багач”).

Цягам усяго тыдня працуюць сялянская фотазона, імерсіўная выстава “Лес беларускай міфалогіі і фальклору”, замковая і літаратурныя прасторы, адукацыйныя цікавосткі для дзяцей і дарослых, анлайн і афлайн актыўнасці і гэтай далей, далей, далей.

Колькасць месцаў абмежаваная. Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Спасылкі на рэгістрацыю на асобныя мерапрыемствы тут.

Details

Start:
September 4, 2023
End:
September 10, 2023
Event Categories:
, , , , ,