Канцэрт

  1. Events
  2. Канцэрт

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

«Ноч паэтаў». Літаратурна-музычная вечарына ў Вільні

Гасцёўня Беларускай Рады культуры Šv. Ignoto, 5, Вільнюс, Lithuania

Гасцёўня Беларускай Рады культуры запрашае на літаратурна-музычную вечарыну, што пройдзе ў межах міжнароднай акцыі памяці «Ноч паэтаў». Вас чакае: — Літаратуразнаўчы экскурс —Тэатральны перфоманс ад актораў студыі Razam — Музычныя нумары — Кароткая прэзентацыя кнігі «1937. Ноч расстраляных паэтаў» (укл. Наста Чарнова) — Паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам (рэгістрацыя тут).

Бясплатна

Лірніцкі канцэрт Сержука Доўгушава і гурта мужчынскіх спеваў

Kościół św. Aleksandra Plac Trzech Krzyży, Варшава, Poland

Сяржук Доўгушаў – музыкант, папулярызатар традыцыйнай культуры, аўтар і стваральнік шматлікіх творчых праектаў. На канцэрце адбудзецца першы выступ яго новага калектыву – Гурта беларускага мужчынскага спеву. Традыцыя беларускага мужчынскага спеву цяпер пад пагрозай знікнення, таму не так даўно ў Варшаве ён вырашыў заснаваць мужчынскі хор: каб захоўваць і адраджаць унікальную культуру выканання.

Бясплатна

Імпрэза «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі» ў Менску

Музей Максіма Багдановіча М. Багдановіча, 7а, Мінск, Belarus

«Нельга забыць...» — раман Уладзіміра Караткевіча пра сапраўднае і вялікае каханне, якое вярнула герояў да жыцця. Падчас музычна-паэтычнай дзеі вершы Уладзіміра Караткевіча, пабудаваныя ў асобную гісторыю, прагучаць у выкананні Міхаіла Бараноўскага. 

10BYN

«Купала. Пачатак»: прэм’ера тэатральна-музычнай імпрэзы ў Беластоку

Беларускі Хаб «Новая Зямля» Wyszyńskiego, 6A, Беласток, Poland

Лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з Хорам Вольных Беларусаў запрашае на прэм’еру інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак». Аўтары пастановы паспрабавалі асэнсаваць складаныя ўмовы станаўлення, ранняга жыццёвага выбару і сувязі будучага паэта са спадчынай задушанага паўстання Кастуся Каліноўскага. Вас чакае адаптацыя п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» разам з віртуознымі класічнымі ды рокавымі кампазіцыямі ў выкананні Хору Вольных Беларусаў.

Бясплатна (free donation вітаюцца)

Імпрэза з удзелам ансамбля «Класік-Авангард» у Менску

Музей Максіма Багдановіча М. Багдановіча, 7а, Мінск, Belarus

Прагучаць вершы Максіма Лужаніна, Яўгеніі Пфляўмбаум, Аркадзя Куляшова, Максіма Гарэцкага і Майсея Кульбака, якія прачытае Яна Уладыка.  А музычных фарбаў дадасць ансамбль салістаў «Класік-Авангард» з праграмай «Шэдэўры музычнай класікі: ад Баха да Шастаковіча». Зайграюць Баха, Глінку, Сібеліуса, Грыга, Цфасмана, Кларка, Шастаковіча. Дырыжорка — Людміла Каліноўская. 

10BYN

Творчы вечар Алесі Сівохінай у Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

Здавалася, эпоха рамансаў незваротна сышла, але ж зараз гэты жанр адтаяў, і ў Беларусі назіраецца незвычайная цікавасць да яго.  Спадарыня Алеся, мастацкая кіраўніца народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», выканае рамансы на вершы Рыгора Барадуліна і песні на словы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі і іншых паэтаў.  Прыходзьце даведацца, як нараджаюцца рамансы, і калі можна будзе пачуць музычны альбом з яе песнямі, і над чым зараз […]

10BYN

Першы сольны канцэрт маладой музыкі Nevika ў Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

Nevika стварае сучасныя поп-трэкі па-беларуску, у яе творчасці ёсць і рок, і лёгкая танцавальная музыка. Колькасць месцаў абмежаваная; папярэдні запіс абавязковы (тэл. 270-17-02).

20BYN

KALIADY ў Менску

Modul Art Platform Кастрычніцкая, 16/3, Мінск, Belarus

Вас чакае Шчодры вечар — самая этнічная вечарына Менску (і крыху электронная). Абяцаюць калядных дыджэяў з найлепшымі сэтамі, трошку падарункаў, калядаванне і, вядома, калядны цуд. Каб стаць адным з калядоўшчыкаў, трэба толькі прыйсці ў пазначаны час па ўказаным адрасе.

15BYN – 20BYN

Цуд на Каляды ў Вільні

Віленская ратуша Didžioji g. 9, Вільнюс, Lithuania

У панядзелак адбудзецца святочная імпрэза з удзелам спявачкі Маргарыты Ляўчук і піяніста Кірыла Кедука. Ва ўтульнай каляднай і пераднавагодняй атмасферы артысты выканаюць беларускія і еўрапейскія калядкі, а таксама творы Баха, Моцарта, Шапэна, Манюшкі, Штраўса і Бернстайна. Квіткі набывайце тут.

11.59EUR

Імпрэза «Адам Міцкевіч: зорка пілігрыма» ў Менску

Музей гісторыі беларускай літаратуры М. Багдановіча, 13, Мінск, Belarus

Імпрэза прымеркаваная да 225-годдзя ад нараджэння паэта. З гэтае нагоды ў праграме будуць пазначаныя найбольш яркія месцы жыцця паэта — малыя і вялікія гарады, якія асвяціла зорка яго таленту. Паміж імі — шлях пілігрыма, вечная дарога. Якія думкі і пачуцці адольвалі паэта на гэтым шляху? Пра гэта даведаецеся ў святочны вечар.  Прагучаць творы Манюшкі, Ельскага, Шыманоўскай, Ліпінскага, Голанда і інш. Не абыдзецца і без калядных сюрпрызаў! Выступоўцы: Святлена Немагай — кандыдатка мастацтвазнаўства […]

15BYN

Беларуская арганная спадчына: канцэрт у Менску

касцёл св. Францішка Асізскага вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая, Belarus

Прагучыць праграма, цалкам складзеная з арганнай спадчыны беларускай мінуўшчыны (XVI-XIX стагоддзі). Грае музыка Юры Габрусь. Кампазітары, творы якіх маюць прагучаць, паходзяць і з Беларусі, і з іншых краінаў, але ж лёс кожнага з іх цесна звязаны з нашай краінай, яе гісторыяй і музычнай культурай. У праграме: Валянцін Бакфарк: • Фантазія IX • Апрацоўка песні «Czarna krowa» Дыямед Като: • Канцона ў трэцім тоне Андрэй Рагачэўскі: • Канцона ў другім тоне (з Пельплінскай Табулатуры) Пётр Жэляхоўскі: […]

9BYN

Калядны джаз у Нясвіжы

Нясвіжскі замак вул. Замкавая, 2, Нясвіж, Мінская вобласць, Belarus

Канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Максіма Расохі прапануе паглыбіцца ў чароўную калядную атмасферу. Вы пачуеце серэнаду месяцовага святла, цукровы блюз і калядную застольную песню, убачыце блакітнае неба і чароўны блакітны месяц. Разынкай канцэрта стане выкананне папулярнай класічнай музыкі ў джазавым стылі. Квіткі можна набыць тут.

33BYN