Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

MARA FEST у Сопаце

September 2, 2023

60PLN – 180PLN

Вас чакае мультыкультурная музычная падзея на беразе мора, якая збярэ на адной сцэне вашых сяброў і найлепшых артыстаў з Польшчы, Украіны і Беларусі:

• Sarsa
• Brodka
• Іван Дорн
• Ляпiс Трубецкой
• Navi Band
• Intelligency

MARA FEST – гэта атмасферны дабрачынны музычны фестываль. Месца, дзе вы сустрэнеце аднадумцаў, паслухаеце добрую музыку, нацешыцеся прыгожай прыродай і ажыццявіце сваю мару.

Мы падрыхтавалі для вас:
– вялікую разнастайнасць зон актыўнасці
– сустрэчы з папулярнымі блогерамі і інфлюэнсерамі
– на працягу ўсяго фестывалю будуць працаваць актыўныя зоны для дзяцей, спартыўныя і лагічныя гульні
– стэнды рукадзелля, дзе вы зможаце знайсці нешта для сябе, а таксама для сваіх сяброў і тым самым падтрымаць таленавітых дзяцей са сваёй краіны
– таксама будзе зона ежы і напояў, каб задаволіць смак кожнага гурмана
– сэрцам фестывалю, вядома ж, стане музычная сцэна. Мы абяцаем, што выступленні артыстаў і гасцей фестывалю нікога не пакінуць абыякавымі.
– але самае галоўнае, мы разам зробім вялікую і важную справу – дапаможам сабраць грошы для фонду @masha.foundation , дабрачыннага фонду, які дапамагае жанчынам і дзецям ва Украіне.

У абмежаванай колькасці будуць даступныя білеты-кемпінгі коштам 100 злотых (пры ўмове пакупкі двух білетаў на фестываль, кемпінг знаходзіцца ў маляўнічым месцы каля самага мора ў Сопаце).

Квіткі тут.

Details

Date:
September 2, 2023
Cost:
60PLN – 180PLN
Event Categories:
,

Venue

Opera Leśna
Stanisława Moniuszki, 12
Сопат,Poland
+ Google Map