Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Фэст «Minsk x Minga» ў Мюнхене

September 8, 2023 - September 10, 2023
20EUR – 70EUR

8 верасня (пятніца):

19:00: Канцэрт легендарнага беларускага рок-гурта Volski

Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München

21:00: Этна-рэйв: беларускі дуэт Šuma спалучае даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клубнай моладзевай культурай (deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid)

Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München

9 верасня (субота):

16:00: Літаратурная імпрэза «Ці ведаеце Вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA INCOGNITA»

Мадэратарка: Яўгенія Гукава Музыка: Аляксандр Ясінскі (баян);

Вершы па-беларуску: Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), вершы па-нямецку: Жэня Лахер

Месца: HP8 (Новы Гастайг), Projektor, Hans-Preißinger-Str. 8, München

19:00: саўндрама «СармаТЫ/Я» (18+) — музычны монаспектакль, які спалучае народную музыку і хіп-хоп.

Рэжысура, музыка і выкананне: Паліна Дабравольская

Мова: беларуская з нямецкімі субтытрамі

Месца: HP8 (Новы Гастайг), Saal X

10 верасня (нядзеля):

10:00: Праграма для дзяцей і дарослых, якія захавалі ў сабе дзіця — традыцыйны беларускі лялечны тэатр Батлейка (Маляваныч)

Месца: будзе абвешчана асобна

12:00: Спеўны варкшоп — веданне/разуменне беларускай ці ўкраінскай моваў абавязкова

Кіраўніца: Вольга Барышнікава

Месца: будзе абвешчана асобна

13:30: Варкшоп ігры на дудзе — традыцыйным беларускім музычным інструменце

Кіраўнік: Яўген Барышнікаў

Месца: будзе абвешчана асобна

15:00: Лявоніха ў гасцях у штэрнполькі. Беларускія танцы на вольным паветры Любыя нацыянальныя строі шчыра вітаюцца.

Месца: Англійскі парк

Што па квітках? Ёсць розныя варыянты — ад 20 еўра за асобны івэнт да 70 еўра за сямейны квіток на два дні. Багата і бясплатных івэнтаў, але ж трэба пабраць квіткі. То ўсё — па спасылцы.

Details