Чытанні

  1. Events
  2. Чытанні

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Творчая сустрэча з паэткай Інай Снарскай у Варшаве

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Паэтка Іна Снарская жыве ў Палтаве і прэзентуе вершы ваеннага часу, а таксама новую кнігу прозы «Зачараваны скарб». «У хаце майго маленства з далёкага таго жыцця засталіся толькі дзверы. Ужо нічога немагчыма пазнаць, нават печы няма. Стогадовую яліну каля хаты новыя гаспадары спілавалі. Хацела б я дакрануцца да зрэза рукой, затуліць рану, бо адтуль цячэ кроў мінулага... Але дзверы... дзверы... яны адчыняюць уваход, […]

Бясплатна

Думаючы Беларусь. Чытанні ў гонар Уладзіміра Мацкевіча ў Беластоку

Беларускі Хаб «Новая Зямля» Wyszyńskiego, 6A, Беласток, Poland

Сёння беларусы Беластока таксама адзначаюць Дзень народзінаў зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, чытаючы і абмяркоўваючы ягоныя тэксты з кнігі «Свабода і мысленне». Прапануюць прачытаць і абмеркаваць вось якія часткі кнігі: Грамадзянскае дзеянне і паводзіны Ад народа да грамадзянскай нацыі Спампаваць кнігу можна тут.

Бясплатна

Музычна-літаратурная праграма «Ліра Уладзіслава Сыракомлі»

Кісялёва, 38 Кісялёва, 38, Мінск, Belarus

У творах Сыракомлі мы адкрываем і пазнаём сябе: без напластаванняў пафасу і прыбраных ілжывых ідэй. З яго верша «Доля» вырастае талент Янкі Купалы, непаўторная інтанацыя жыццёвай скаргі, а ў музычных увасабленнях паэзіі лірніка выразна распазнаюцца правобразы беларускай музыкі. Напярэдадні юбілею паэта запрашаем усіх на прэм’еру адмыслова падрыхтаванай музычна-літаратурнай праграмы. Будзем размаўляць пра феномен Сыракомлі, які, […]

20BYN

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры. 4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацый «Беларуская культура кавы», шляхетная і інтэлігентная). 5 верасня, аўторак: Дзень славутых беларусаў (сумесна з Ulegend – квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі […]

Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

Gdańsk Miasto Literatury Długa, 35, Гданьск, Poland

Гэтым разам — пра сучасную беларускую паэзію: пра Уладзіміра Арлова, Марыю Мартысевіч, Юлю Цімафеевц і Уладзіміра Някляева. План такі: Уладзімер Арлоў, снабачца, падарожнік, «еўрапейскі паэт Свабоды». Куды можна заплыць на «Пароме праз Ла-Манш». Мутацыя жанру балады ў ХХІ стагоддзі. «Сарматыя» Марыі Мартысевіч як эпісталярная паэма і зборнік вершаў. Канцэптуальнасць і лірызм, жаночае і мужчынскае, праблема часу і месца, постмадэрнізм і «новая шчырасць». «Як ты адзін — […]

Бясплатна

Фэст «Minsk x Minga» ў Мюнхене

8 верасня (пятніца): 19:00: Канцэрт легендарнага беларускага рок-гурта Volski Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München 21:00: Этна-рэйв: беларускі дуэт Šuma спалучае даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клубнай моладзевай культурай (deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid) Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München 9 верасня (субота): 16:00: Літаратурная імпрэза «Ці ведаеце Вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA INCOGNITA» Мадэратарка: Яўгенія Гукава Музыка: Аляксандр Ясінскі (баян); Вершы па-беларуску: Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), вершы па-нямецку: Жэня Лахер Месца: HP8 (Новы Гастайг), […]

20EUR – 70EUR

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

аКсяродак Metaxa, 4, Batumi, Georgia

Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння. Стартуе фестываль у Батумі, дзе госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, літаратурных дыскусій і «Паэтычнага варушняка». Гэты год мае быць […]

Бясплатна

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

4 кастрычніка: • 18:00 — Выстава фотаздымкаў «Цягнік Мінск-Уроцлаў» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) • 19:00 — Вечар паэтычна-літаратурны з Уладзімірам Някляевым, сустрэча, прысвечаная кнізе «Сам» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) 5 кастрычніка: • 16:00 — Адкрыццё выставы Аляксандры Канафальскай (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 17:00 — Сустрэча, прысвечаная кнізе «Камера 18» (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 19:00 — Монадрама […]

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

Музей Вольнай Беларусі Foksal, 11, Варшава, Poland

У Варшаве ўдзельнікі фестывалю PRADMOVA змогуць сустрэцца з вядомымі аўтарамі, паразважаць пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, паглядзець і абмеркаваць з аўтарамі і рэжысёрамі тэатральныя пастаноўкі, а таксама наведаць вялікі канцэрт беларускай музыкі. Поўная праграма фестывалю — тут.

Бясплатна

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільні

Paviljonas Pylimo, 21B, Вільня, Lithuania

Удзельнікі фестывалю змогуць падыскутаваць пра феномен ліцвінізму, а таксама тут адбудзецца дыялог беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі. Расклад мерапрыемстваў фестывылю PRADMOVA глядзіце тут.

Бясплатна

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Беластоку

Centrum im.Ludwika Zamenhofa Warszawska, 19, Беласток, Poland

Літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыяй пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт. Расклад мерапрыемстваў тут.

Бясплатна

Імпрэза з удзелам ансамбля «Класік-Авангард» у Менску

Музей Максіма Багдановіча М. Багдановіча, 7а, Мінск, Belarus

Прагучаць вершы Максіма Лужаніна, Яўгеніі Пфляўмбаум, Аркадзя Куляшова, Максіма Гарэцкага і Майсея Кульбака, якія прачытае Яна Уладыка.  А музычных фарбаў дадасць ансамбль салістаў «Класік-Авангард» з праграмай «Шэдэўры музычнай класікі: ад Баха да Шастаковіча». Зайграюць Баха, Глінку, Сібеліуса, Грыга, Цфасмана, Кларка, Шастаковіча. Дырыжорка — Людміла Каліноўская. 

10BYN