Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Музычна-літаратурная праграма «Ліра Уладзіслава Сыракомлі»

June 1, 2023 | 18:30
20BYN

У творах Сыракомлі мы адкрываем і пазнаём сябе: без напластаванняў пафасу і прыбраных ілжывых ідэй. З яго верша «Доля» вырастае талент Янкі Купалы, непаўторная інтанацыя жыццёвай скаргі, а ў музычных увасабленнях паэзіі лірніка выразна распазнаюцца правобразы беларускай музыкі.

Напярэдадні юбілею паэта запрашаем усіх на прэм’еру адмыслова падрыхтаванай музычна-літаратурнай праграмы.

Будзем размаўляць пра феномен Сыракомлі, які, жывучы пераважна ў фальварках, а не ў вялікіх гарадах, стаў вешчуном свайго краю. Пазнаёмімся з песнямі на яго вершы кампазітараў-літвінаў: Станіслава Манюшкі, Віктара Кажынскага і Канстанціна Горскага.

А таксама разам развучым жартоўны хіт «Сеў коцік на плот і міргае», які яшчэ добра памятаюць карэнныя віленчукі.

Выступоўцы:
▪ Святлена Немагай – кандыдат мастацтвазнаўства (канферанс, фартэпіяна)
▪ Галіна Сакольнік – лаўрэат міжнародных конкурсаў (мэца-сапрана)
▪ Аляксей Загорскі – лаўрэат міжнародных конкурсаў (скрыпка)

Рэгістрацыя тут.

Details

Venue

  • Кісялёва, 38
  • Кісялёва, 38
    Мінск,Belarus
    + Google Map