Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

September 5, 2023 | 17:00
Бясплатна

Гэтым разам — пра сучасную беларускую паэзію: пра Уладзіміра Арлова, Марыю Мартысевіч, Юлю Цімафеевц і Уладзіміра Някляева.

План такі:

Уладзімер Арлоў, снабачца, падарожнік, «еўрапейскі паэт Свабоды». Куды можна заплыць на «Пароме праз Ла-Манш». Мутацыя жанру балады ў ХХІ стагоддзі.

«Сарматыя» Марыі Мартысевіч як эпісталярная паэма і зборнік вершаў. Канцэптуальнасць і лірызм, жаночае і мужчынскае, праблема часу і месца, постмадэрнізм і «новая шчырасць».

«Як ты адзін — ты больш за аднаго»: парадоксы паэзіі Уладзіміра Някляева. Рыторыка і медытацыя, традыцыйнае і наватарскае ў вершах і паэмах з кнігі «Сам». Паэма «Турма» — і «Лісты да Волі».

«Цырк і іншыя вершы» Юліі Цімафеевай. Дом і бяздомнасць, язык і мова, гендэр, цялеснасць і метафізіка. «Калі ты чытаеш гэты верш, ты не мой чытач»: паэтычная самарэфлексія аўтаркі. Прыходзьце даведацца!

Падарожжа будзе па-беларуску з перакладам на польскую мову.

Details

Venue

  • Gdańsk Miasto Literatury
  • Długa, 35
    Гданьск,Poland
    + Google Map