Лекцыя

  1. Events
  2. Лекцыя

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Анлайн-лекцыя «Хімія цела чалавека»

Падчас лекцыі вы зможаце пашырыць межы сваіх уяўленняў пра чалавека, зірнеце на яго з пункту гледжання хіміка і зразумееце асновы некаторых жыццёвых працэсаў чалавечага цела. Далучайцеся, калі вы хочаце даведацца: — з чаго складаецца пазл нашага цела; — ці праўда, што мы тое, што мы ямо, і як ежа становіцца часткай нашага цела; — што такое ферменты і навошта пра іх трэба ведаць; — чаму вітаміны смачнейшыя і карыснейшыя […]

Бясплатна

Музычна-літаратурная праграма «Ліра Уладзіслава Сыракомлі»

Кісялёва, 38 Кісялёва, 38, Мінск, Belarus

У творах Сыракомлі мы адкрываем і пазнаём сябе: без напластаванняў пафасу і прыбраных ілжывых ідэй. З яго верша «Доля» вырастае талент Янкі Купалы, непаўторная інтанацыя жыццёвай скаргі, а ў музычных увасабленнях паэзіі лірніка выразна распазнаюцца правобразы беларускай музыкі. Напярэдадні юбілею паэта запрашаем усіх на прэм’еру адмыслова падрыхтаванай музычна-літаратурнай праграмы. Будзем размаўляць пра феномен Сыракомлі, які, […]

20BYN

Інклюзіўная імпрэза «PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай» у Менску

Нацыянальны мастацкі музей Леніна, 20, Мінск, Belarus

Ладзіцца яна, каб аб’яднаць усіх дзяцей з асаблівасцямі і без, стварыць для іх камфортнае даступнае асяроддзе ў прасторы музея, навучыць ствараць, а яшчэ разумець і адчуваць творы мастацтва, узаемадзейнічаць з імі рознымі спосабамі ды і проста добра прабавіць час усёй сям’ёй. У праграме: - Майстар-клас па скетчынгу і малюнку - Выставы і творчыя лакацыі - Лекцыя «Як гаварыць з дзецьмі пра мастацтва» і канцэрт! - А таксама розыгрыш падарункаў для творчасці! Уваход — па квітку […]

10BYN – 14BYN

Лекцыя «Этнакультурныя стэрэатыпы скрозь прызму філасофскай рэфлексіі і жывапісу»

Нацыянальны мастацкі музей Леніна, 20, Мінск, Belarus

Прапануюць пагаварыць аб тым, што такое этнічныя стэрэатыпы і якую ролю яны маюць у разуменні этнакультурнай ідэнтычнасці. Разам з лектаркай вы паглыбіцеся ў тэму этнічнай стэрэатыпізацыі і міжкультурнага ўзаемадзеяння скрозь прызму філасофіі і жывапісу XVIII — сяр. XX ст. На прыкладах мастацкіх твораў вы высветліце, як жывапіс рэтрансляваў гістарычныя падзеі і асэнсоўваў розныя этнакультурныя праблемы. Вы даведаецеся аб вытоках павышанай увагі да гэтай тэмы ў XVIII — сяр. XX ст. і разам з лектаркай абмяркуеце пытаннечкі, звязаныя з гэтым […]

10BYN – 14BYN

Лекцыя Мікалая Сарокі «На што хварэў Скарына»

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

У пятніцу музей Якуба Коласа ў межах праекта «Простыя словы» ладзіць лекцыю Мікалая Сарокі «На што хварэў Скарына», спроба дыягназу праз 500 гадоў. Мы шмат чаго ведаем пра Скарыну, але ў ягонай біяграфіі ўсё яшчэ застаецца шмат прагалаў і неразгаданых таямніц. Ад пільнага погляду Мікалая Сарокі не схаваліся характэрныя прыкметы «хваробы геніяў і арыстакратаў», і пад увагу аўтара пападае знакамітая гравюра — партрэт Францішка Скарыны. Мікалай Сарока — беларускі […]

3BYN

Лекцыя Алесі Іназемцавай «Мода на прыгажосць: факты гісторыі»

НЦСМ Някрасава, 3, Мінск, Belarus

Прыгажосць жанчыны заўсёды была і застаецца галоўнай сілай развіцця гісторыі чалавецтва. Дзеля выдатных дам заваёўваліся і разбураліся імперыі, здзяйсняліся вялікія подзвігі і пляліся інтрыгі, узводзіліся цудоўныя архітэктурныя збудаванні і ствараліся шэдэўры паэзіі, жывапісу і скульптуры. Жаночая прыгажосць пакарала вялікіх мужоў гэтага свету і дыктавала законы моды і побыту. Аднак якая яна была, найпрыгажэйшая з выдатных? […]

3BYN – 7BYN

Цыкл лекцый для беларусак «Пазнаёмся са сваім целам праз вышыўку» ў Тбілісі

Што будуць рабіць? Гутарыць пра жаночае цела з боку медыцыны, руйнаваць папулярныя міфы, адказваць на вашыя пытанні. Падчас лекцыі прапануюць выказваць пачуцці праз вышыўку. Калі раней ніколі не гафтавалі — дапамогуць і дадуць патрэбныя матэрыялы Спікерка — Кіра Паўлава. Мова сустрэчы — беларуская / руская. Усе матэрыялы будуць у наяўнасці, але прыносіць свае зручныя і ўлюбёныя не забараняецца. Рэгістрацыя тут. Месца: Тбілісі, адрас дашлюць удзельніцам асабіста

Бясплатна

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка Цэнтральная, 3, вёска Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Belarus

Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок Цмок і яго світа чакаюць вас. У праграме: — Анімацыя і незвычайныя забаўкі разам з персанажамі славянскай міфалогіі — Оpen-air беларускіх гуртоў — Тэатралізаваныя пастаноўкі і перформансы — Шаманская лакацыя і этнічнае танцавальнае шоу ад студыі этнапластыкі «Кетры/Ketri» — Фестывальны квэст — Навуковыя лекцыі і дыспуты ад слынных знаўцаў беларускай міфалогіі — Тэматычная […]

25BYN – 55BYN

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава

Музей-дача Васіля Быкава вул. Дачная, 62, Ждановічы, Belarus

Вас чакаюць: - Экскурсія па музеі, цікавы лекторый пра пісьменніка, - Майстар-клас роспісе торбаў-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева. Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы» аўтобусамі 219 або 419 або маршруткай 1419. Кошт удзелу — 20 рублёў (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт). Запісвайцеся па нумарах +375 29 811 21 95, +375 17 363 […]

20BYN

Лекцыя да Дня жэставай мовы ў Менску

Вакол жэставай мовы і людзей, што ёй карыстаюцца, шмат міфаў і стэрэатыпаў, якія ствараюць бар’еры ў разуменні і камунікацыі. На лекцыі вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі жэствай мовы і этыкетам камунікацыі з людзьмі з парушэннем слыху, а таксама вывучыце дактыльны алфавіт. 24 верасня — Міжнародны дзень людзей з парушэннем слыху. Гэты дзень завяршае тыдзень, прысвечаны людзям з парушэннем слыху і жэставым мовам. Рэгіструйцеся па спасылцы да канца суботы, 23 верасня.

Бясплатна

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

4 кастрычніка: • 18:00 — Выстава фотаздымкаў «Цягнік Мінск-Уроцлаў» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) • 19:00 — Вечар паэтычна-літаратурны з Уладзімірам Някляевым, сустрэча, прысвечаная кнізе «Сам» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) 5 кастрычніка: • 16:00 — Адкрыццё выставы Аляксандры Канафальскай (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 17:00 — Сустрэча, прысвечаная кнізе «Камера 18» (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 19:00 — Монадрама […]

Лекцыя Антона Дзянісава «Гендарная рэвалюцыя ў БССР. Як ствараўся вобраз новай жанчыны і новых адносін» у Менску

Кісялёва, 38 Кісялёва, 38, Мінск, Belarus

Пасля рэвалюцыі пралетарскай у 1920-я гады ў БССР пачалася рэвалюцыя сэксуальная, калі стары побыт і буржуазныя ўмоўнасці павінны былі саступіць месца новым, прагрэсіўным адносінам і поглядам на тэму гендэра і сэксу. Якімі былі адносіны ў дарэвалюцыйнай Беларусі і чаму Карл Маркс называў сям’ю легальнай формай прастытуцыі? Як ствараўся вобраз новай беларускай жанчыны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі: модніцы, камсамолкі, каханкі і ўдарніцы? Чаму першым беларускім фільмам у 1927 […]

20BYN