Лекцыя

  1. Events
  2. Лекцыя

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Культпаход у НЦСМ

НЦСМ Някрасава, 3, Мінск, Belarus

У Міжнародны дзень культуры запрашаем вас дакрануцца да розных граняў творчасці ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў! Наш культпаход пачнецца з open-talk з арт-куратаркай і фатографкай Дзінай Даніловіч. Дзіна раскажа пра асаблівасці куратарскай дзейнасці на аснове асабістага досведу і адкажа на вашы пытанні. У гэты дзень у вас таксама будзе магчымасць сустрэцца з куратарам і аўтарам […]

13BYN

Антываеннае мастацтва: ад Верашчагіна да Бэнксі

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Запрашаем вас на другую сустрэчу цыклу «Антываеннае мастацтва» ад Таццяны Макарэвіч. «Ад Верашчагіна да Бэнксі» – гэта сустрэча была задумана як лагічны працяг тэмы «Мастацтва і вайна: ад палеаліту да Новага часу», аднак і сама па сабе тэма вельмі шырокая і цікавая. На сустрэчы мы даведаемся, як выказвалі свой антываенны пратэст мастакі ў XX і XXI […]

Бясплатна

Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы

Нацыянальная бібліятэка пр-т Незалежнасці, 116, Мінск, Belarus

Абяцаюць: квесты ад кампаніі «Квесторыя», шахматна-шашачныя турніры, настолкі ад Hobby World, этнавечарыну з фолк-гуртом Guda і капэлай традыцыйнай музыкі «Анягож», чайны рытуал «Тры кубкі тэксту», лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, нутрыцыёлага, імідж-стыліста, майстар-класы па фантастычнай ілюстрацыі, сучасных бальных танцах, індыйскім танцы і многае іншае. Для дзетак будуць майстар-класы і ўзорны тэатр лялек «Васілёк» ад ЦДАДіМ «АРТ», арт-тэатр Vershina, цыркавая студыя Fantasy, творчыя […]

Бясплатна

Бібліяноч у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы

Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі Сурганава, 15, Мінск, Belarus

19:00 — лекцыя антрапалагінь Валянціны Віннікавай і Алены Серанковай «Чалавек скрозь стагоддзі: людзі мінулага, сучаснасці і будучыні». 19:00 — лекцыя Вадзіма Урублеўскага «Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: анонс найбольш важных кніжных выданняў». 20:00 — лекцыя гісторыка Алега Дзярновіча «Фрэскі Крэўскага замка як феномен мастацкай культуры 14 стагоддзя». 21:00 — Аляксандр Доўнар чытае лекцыю «Эстэтыка гістарычнай крыніцы». 22:00 — лекцыя Таццяны Даўгач «Эпідэміі доўгага ХІХ стагоддзя».

Бясплатна

Інтэрактыўная лекцыя «Мастацтва як тэрапія»

Нацыянальны мастацкі музей Леніна, 20, Мінск, Belarus

На лекцыі пагаворым пра тое, што такое арт-тэрапія – прыемнае баўленне часу ці ўсё ж тэрапеўтычны метад? Павінен быць мастак крыху вар’ятам і ці заўсёды за вар’яцтвам стаіць творчае выяўленне асобы? Бо часам нам здаецца, што за хваробай крыецца талент, арыгінальнасць, адрозненне. Якія ўмовы патрэбны, каб творчасць нас вылечвала, а не зводзіла з розуму? Бывае […]

5BYN – 10BYN

«Чарнобыльская трагедыя: прычыны, ахвяры, вынікі»: гістарычны клуб у Тбілісі

Будуць разбірацца ў прычынах аварыі, узгадваць ахвяр і абмяркоўваць, як Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыццё людзей. Сустрэча складаецца з дзвюх частак — лекцыі і інтэрактыўнай гульні. Вядоўца — спадар Раман, выкладчык гісторыі Беларусі. Рэгіструйцеся тут (адрас дашлюць зарэгістраваным).

Бясплатна

«Кава з гісторыкам»: Андрэй Катлярчук

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Тэма сустрэчы: «Беларусь 2020. Вайна сцягоў і палітычных лозунгаў». Выкладчык: Андрэй Катлярчук У эру нацыяналізму новыя палітычныя нацыі стваралі новыя сцягі. З’яўляючыся магутнымі палітычнымі сімваламі, сцягі мабілізавалі нацыянальныя рухі, аб’ядноўвалі розныя станы нацыі вакол агульнапрызнанага сімвала. Чаму апазіцыйнае грамадства і ўлада сучаснай Беларусі выкарыстоўваюць розныя сцягі? Што сімвалізуюць нацыянальны бел-чырвона-белы і дзяржаўны чырвона-зялёны сцягі? Які […]

Бясплатна

Лекцыя «Нематэрыяльная культурная спадчына: тэарэтычныя і практычныя аспекты канцэпцыі і яе рэалізацыі ў Беларусі» ў Мінску

Галерэя Беларускага саюза дызайнераў Брылеўская, 14, Мінск, Belarus

Сёння наша краіна мае вялікі спіс адметных праяваў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Амаль што 200 (!) адзінак з’яўляюцца часткай нашай скарбонкі гістарычных каштоўнасцяў. А ці ведаем мы, дзе шукаць усё гэтае багацце? І што жа асаблівага ў гэтых месцах? Для адказаў на тыя пытаннечкі запрасілі вядучую спецыялістку па нематэрыяльнай культурнай спадчыне нашай краіны, адміністратарку сайта «Жывая Спадчына» — Алену Каліноўскую. Разам з Аленай Тадэвушаўнай абмяркуюць: Як падтрымаць жыццё […]

Бясплатна

«Кава з гісторыкам» пра беларусаў у Польскім войску

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Выкладчык: Юры Грыбоўскі, гісторык, доктар навук. У першай палове ХХ ст. па волі лёсу шмат беларусаў апынулася ў складзе войск суседніх дзяржаў. Перадусім гэты тычыцца Польшчы. Ва ўзброеных сілах міжваеннай польскай дзяржавы беларусы складалі трэцюю па колькасці нацыянальную групу. Значная частка іх удзельнічала ў кампаніі 1939 года. Падчас ІІ сусветнай вайны беларусы апынуліся ў шэрагах […]

Бясплатна

Анлайн-лекцыя «Штодзённасць друкарні Завадскіх і палітычныя працэсы ХІХ ст.»

Рэпрэсіі ў сучаснай Беларусі, у тым ліку да выдаўцоў і выдавецтваў, ставяць пытанні аб значэнні штодзённага (няяўнага) супраціву і яго наступстваў, вынікаў для будучыні. Разгляд прыкладаў з мінулага дазваляе задаць прастору для ацэнкі актуальных штодзённых практык і патэнцыялу іх эфектыўнасці. Дзейнасць друкарні Ёзафа Завадскага на працягу ХІХ ст. адбывалася ў варунках рознай ступені русіфікацыі. То бок мэты дзейнасці і ідэнтычнасць уладальнікаў тыпаграфіі не супадала з пазіцыяй, якая навязвалася дзяржавай (Расійскай […]

Бясплатна

Лекцыя «Музейная легенда» з Яўгеніяй Антановіч

НЦСМ Някрасава, 3, Мінск, Belarus

Змест музейнага фонду НЦСМ разнастайны і шматаблічны. Кожны музейны прадмет, які змяшчаецца ў калекцыі, захоўвае асаблівы сэнс, таямніцу, закладзеную аўтарам. Прыходзьце на лекцыю і даведайцеся, што класікі беларускага жывапісу схавалі ад гледача. Мы пазнаёмімся з асаблівасцямі работ юбіляра Леаніда Шчамялёва і адзінай жанчыны сярод народных мастакоў Беларусі Раісы Кудрэвіч.

10BYN

Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

Падчас лекцыі мы даследуем захапляльны свет метафар і іх уплыў на наша штодзённае жыццё. Вы даведаецеся, як метафары фармуюць наша ўспрыманне рэчаіснасці і як яны могуць уплываць на нашы паводзіны і працэсы прыняцця рашэнняў. Мы таксама паглыбімся ў сілу метафарычнага мыслення і тое, як можна яго выкарыстоўваць, каб змяніць сваё жыццё. Вы даведаецеся, як вызначыць метафары, якія вы выкарыстоўваеце, і як змяніць іх, каб стварыць новую і больш пазітыўную рэальнасць. Лектар: Міхаіл Самкоў (PhD, STL) — тэолаг, біблеіст, […]

Бясплатна