Канцэрт

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Latest Past Events

Калядны джаз у Нясвіжы

Нясвіжскі замак вул. Замкавая, 2, Нясвіж

Канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Максіма Расохі прапануе паглыбіцца ў чароўную калядную атмасферу. Вы пачуеце серэнаду месяцовага святла, цукровы блюз і калядную застольную песню, убачыце блакітнае неба і чароўны блакітны месяц. Разынкай канцэрта стане выкананне папулярнай класічнай музыкі ў джазавым стылі. Квіткі можна набыць тут.

33BYN

Беларуская арганная спадчына: канцэрт у Менску

касцёл св. Францішка Асізскага вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая

Прагучыць праграма, цалкам складзеная з арганнай спадчыны беларускай мінуўшчыны (XVI-XIX стагоддзі). Грае музыка Юры Габрусь. Кампазітары, творы якіх маюць прагучаць, паходзяць і з Беларусі, і з іншых краінаў, але ж лёс кожнага з іх цесна звязаны з нашай краінай, яе гісторыяй і музычнай культурай. У праграме: Валянцін Бакфарк: • Фантазія IX • Апрацоўка песні «Czarna krowa» Дыямед Като: • Канцона ў трэцім тоне Андрэй Рагачэўскі: • Канцона ў другім тоне (з Пельплінскай Табулатуры) Пётр Жэляхоўскі: […]

9BYN

Імпрэза «Адам Міцкевіч: зорка пілігрыма» ў Менску

Музей гісторыі беларускай літаратуры М. Багдановіча, 13, Мінск

Імпрэза прымеркаваная да 225-годдзя ад нараджэння паэта. З гэтае нагоды ў праграме будуць пазначаныя найбольш яркія месцы жыцця паэта — малыя і вялікія гарады, якія асвяціла зорка яго таленту. Паміж імі — шлях пілігрыма, вечная дарога. Якія думкі і пачуцці адольвалі паэта на гэтым шляху? Пра гэта даведаецеся ў святочны вечар.  Прагучаць творы Манюшкі, Ельскага, Шыманоўскай, Ліпінскага, Голанда і інш. Не абыдзецца і без калядных сюрпрызаў! Выступоўцы: Святлена Немагай — кандыдатка мастацтвазнаўства […]

15BYN