Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Хатнік-мяніны з экспазіцыяй карцін «Жылі-былі»

Галерэя Лепей вул. Азёрная, 2, в. Чаросава, Віцебская вобл., Лепельскі р-н, Belarus

Мастачка Лора Паўлава запрашаем ў госці на хатнік-мяніны з новай экспазіцыяй карцін «Жылі-былі». Уваход — данат (пажадана 20 — дарослыя, 10 — дзеці). Больш інфармацыі па тэлефоне +375 29 699-89-15

10BYN – 20BYN

Каляды на сядзібе «Стулы»

Сядзіба «Стулы» в. Стойлы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, Belarus

У нядзелю гаспадары сядзібы «Стулы» запрашаюць сустрэць калядную зорку. Сядзіба «Стулы» – адзін з унікальных музеяў Беларусі, які лічыцца сапраўдным царствам «драўлянага народа». Што будзе ▪️ Батлеечная містэрыя «Цар Ірад»; ▪️ майстар-клас па пляценні з саломкі анёла-ахоўніка; ▪️ прэзентацыя каляднай саламянай зоркі; ▪️ пачастунак з 12 калядных страў; ▪️ спевы калядак ля каміна. Колькі каштуе: […]

60BYN – 80BYN

Цуд на Каляды ў Вільні

Віленская ратуша Didžioji g. 9, Вільнюс, Lithuania

У панядзелак адбудзецца святочная імпрэза з удзелам спявачкі Маргарыты Ляўчук і піяніста Кірыла Кедука. Ва ўтульнай каляднай і пераднавагодняй атмасферы артысты выканаюць беларускія і еўрапейскія калядкі, а таксама творы Баха, Моцарта, Шапэна, Манюшкі, Штраўса і Бернстайна. Квіткі набывайце тут.

11.59EUR

Імпрэза «Адам Міцкевіч: зорка пілігрыма» ў Менску

Музей гісторыі беларускай літаратуры М. Багдановіча, 13, Мінск, Belarus

Імпрэза прымеркаваная да 225-годдзя ад нараджэння паэта. З гэтае нагоды ў праграме будуць пазначаныя найбольш яркія месцы жыцця паэта — малыя і вялікія гарады, якія асвяціла зорка яго таленту. Паміж імі — шлях пілігрыма, вечная дарога. Якія думкі і пачуцці адольвалі паэта на гэтым шляху? Пра гэта даведаецеся ў святочны вечар.  Прагучаць творы Манюшкі, Ельскага, Шыманоўскай, Ліпінскага, Голанда і інш. Не абыдзецца і без калядных сюрпрызаў! Выступоўцы: Святлена Немагай — кандыдатка мастацтвазнаўства […]

15BYN

Калядныя майстар-класы «Выцінанкі-маляванкі» ў Віцебску

Арт-прастора «Талстога, 7» вул. Талстога, 7, Віцебск, Belarus

28 снежня вас чакае лекцыя пра кіно з фатографам Юрыем Рабровым і мультпраграма для дзяцей і дарослых, прымеркаваная да Міжнароднага дня кіно. 29 снежня выкладчыца дзіцячай студыі «Фольк.Арт» Наталля Курневіч на сваім майстар-класе навучыць ствараць навагодні тэкстыльны сувенір «Рукавіца». 30 снежня і 3 студзеня мастачка, майстрыня выцінанкі Наталля Канькова прапануе зрабіць навагодні сувенір «Анёл» у тэхніцы выцінанкі. 5 студзеня мастачка, выкладчыца Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага […]

3BYN

Калядная экскурсія на Лошыцкай сядзібе

Лошыцкі маёнтак праезд Чыжэўскіх, 10, Мінск, Belarus

Вы здзейсніце падарожжа ў свет беларускіх Калядаў. Галоўны персанаж свята — Калядная Баба — пазнаёміць вас з традыцыямі святкавання, а пасля вы станеце калядоўшчыкамі — згуляеце «У арэхі» і «Шкута», будзеце ведаць прызначэнне масак і зорак. Па кошты і запіс звяртайцеся +375 17 396 18 86 альбо ў дырэкт музея.

Лекцыя «Прадметнае імя. Небыццё» ў Гомелі

палац Румянцавых і Паскевічаў пл. Леніна, 4, Гомель, Belarus

Гэта трэцяя лекцыя з цыклу куратарскіх лекцый, прысвечаных розным аспектам побыту і дзейнасці людзей, якія некалі пражывалі на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Гомеля. Яна будзе прысвечана пахавальным помнікам летапіснага Гомеля. 

Бясплатна

Навагодні квэст «Ноч чараўніцтва ў Ратушы» ў Магілёве

Магілёўская ратуша вул. Ленінская, 1а, Магілёў, Belarus

Завітвайце даведацца пра гісторыю Раства і здзейсніць падарожжа ў мінулае. Вас чакаюць:  — Далёкае мінулае, загадкавыя героі легенд і гістарычныя асобы.  — Усё таемнае, што можа стаць відавочным!  — Чароўная музыка ад Магілёўскай гарадской капэлы. Квіткі: для дарослых — 3 рублі, для школьнікаў і студэнтаў (пры прад’яўленні даведкі) — 1,50 рублі.

1.5BYN – 3BYN

Навагодні кірмаш «Craftmall» у Менску

культурная прастора «Flame Place» пр. Машэрава 9/8, Мінск, Belarus

«Craftmall» — гэта святочны кірмаш вырабаў ручной працы: тут вам падарункі, кераміка і тэкстыль, упрыгожванні, аздобы на ялінку, дзіцячыя цацкі, свежапрыгатаваныя хатнія прысмакі, і вядома, ялінка, музыка, зарад святочнага настрою. Прыбірайцеся, бярыце родных, сяброў, дзетак, любімых хвосцікаў, а калі няма з кім — прыходзьце адны, тут радыя кожнаму! У праграме — купляць падарункі, загадваць жаданні, танчыць, вадзіць карагоды вакол ялінкі, фатаграфавацца і прасякацца святочным вайбам.

Бясплатна

Беларуская арганная спадчына: канцэрт у Менску

касцёл св. Францішка Асізскага вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая, Belarus

Прагучыць праграма, цалкам складзеная з арганнай спадчыны беларускай мінуўшчыны (XVI-XIX стагоддзі). Грае музыка Юры Габрусь. Кампазітары, творы якіх маюць прагучаць, паходзяць і з Беларусі, і з іншых краінаў, але ж лёс кожнага з іх цесна звязаны з нашай краінай, яе гісторыяй і музычнай культурай. У праграме: Валянцін Бакфарк: • Фантазія IX • Апрацоўка песні «Czarna krowa» Дыямед Като: • Канцона ў трэцім тоне Андрэй Рагачэўскі: • Канцона ў другім тоне (з Пельплінскай Табулатуры) Пётр Жэляхоўскі: […]

9BYN

Калядны джаз у Нясвіжы

Нясвіжскі замак вул. Замкавая, 2, Нясвіж, Мінская вобласць, Belarus

Канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Максіма Расохі прапануе паглыбіцца ў чароўную калядную атмасферу. Вы пачуеце серэнаду месяцовага святла, цукровы блюз і калядную застольную песню, убачыце блакітнае неба і чароўны блакітны месяц. Разынкай канцэрта стане выкананне папулярнай класічнай музыкі ў джазавым стылі. Квіткі можна набыць тут.

33BYN

Калядная сустрэча ў Гомелі

філіял Веткаўскага музея пл. Леніна, 4а, Гомель, Belarus

Раскажуць пра Раство, пра калядныя традыцыі, пакажуць батлеечны спектакль «Цар Ірад», а яшчэ прапануюць пашчадраваць. Уваход — 7 рублёў, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны.  Запісвайцеся па нумары +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

7BYN