Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Анлайн-лекцыя «Штодзённасць друкарні Завадскіх і палітычныя працэсы ХІХ ст.»

May 24, 2023 | 19:00

Бясплатна

Рэпрэсіі ў сучаснай Беларусі, у тым ліку да выдаўцоў і выдавецтваў, ставяць пытанні аб значэнні штодзённага (няяўнага) супраціву і яго наступстваў, вынікаў для будучыні. Разгляд прыкладаў з мінулага дазваляе задаць прастору для ацэнкі актуальных штодзённых практык і патэнцыялу іх эфектыўнасці.

Дзейнасць друкарні Ёзафа Завадскага на працягу ХІХ ст. адбывалася ў варунках рознай ступені русіфікацыі. То бок мэты дзейнасці і ідэнтычнасць уладальнікаў тыпаграфіі не супадала з пазіцыяй, якая навязвалася дзяржавай (Расійскай Імперыяй), у складзе якой знаходзілася Вільня і большая частка абшараў распаўсюду выданняў друкарні Завадскіх.

Дзейнасць друкарні Завадскага цікавая яшчэ і тым, што ператрывала рэпрэсіі пасля паўстанняў 1830 і 1863 гадоў, якія падштурхнулі пэўныя працэсы канструявання ідэнтычнасці на абшарах былога ВКЛ: зрух адбыўся ад палітычнай рэгіянальнай ідэнтычнасці да нацыянальна-этнічнай. Гэты працэс пэўным чынам адлюстроўваецца ў палітыцы і дзейнасці друкарні, якая спрычынілася да нацыянальных рухаў беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Лектарка:
Ала Пігальская — PhD у галіне мастацтвазнаўства, даследчыца візуальнай культуры і штодзённасці Беларусі. Стыпэндыятка праграмы NAWA «Solіdarnі z Bіałorusіą» у Інстытуце славістыкі Польскай Акадэміі Навук. Аўтарка часопіса «SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае».

Спасылка для рэгістрацыі.

Details

Date:
May 24, 2023
Time:
19:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:
Website:
https://zoom.us/meeting/register/tJ0td-GgqjwrEtSI0704elWWIHAoHKLtgSmS