Квэст

  1. Events
  2. Квэст

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Гістарычна-тэматычны квэст «Шляхам Скарыны»

Музей Вольнай Беларусі Foksal, 11, Варшава, Poland

505 гадоў таму свет пабачыла першая беларуская друкаваная кніга. Палачанін Францыск Скарына засвойваў найактуальнейшыя на той час тэхналогіі, каб паставіць іх на службу свайму народу — яго культуры, ідэалам, слову. У гэтай інавацыйнай і неверагодна важнай справе беларусы апярэдзілі ўсіх судзедзяў, ды шмат якія іншыя народы Еўропы. Узгадаць і натхніцца жыццёвым шляхам нашага земляка ў […]

30PLN

Ролевая гульня «Капліца»

Беларускі Дом Kryniczna, 6, Варшава, Poland

#theGame – гэта від ролевых гульняў з вялікай колькасцю варыянтаў рашэнняў і свабодай выбару. На пэўны час усе ўдзельнікі трапляюць у закрыты свет са сваёй гісторыяй і правіламі. Гульня мае сваю «стартавую кропку» пачнуць адначасова дасягаць сваіх мэтаў. Кожны гулец атрымлівае сваю ўнікальную ролю з біяграфіяй, асабістымі характарыстыкамі персанажу, навыкамі, рэквізітам, мэтамі і задачамі. Кожны […]

Бясплатна

Мафія па-беларуску

Krakowska, 19 Krakowska, 19, Кракаў, Poland

Мафія — усім знаёмая ролевая гульня, у рамках якой мірныя жыхары і жыхаркі спрабуюць знайсці мафію, якая кожную ноч «забівае» па чалавеку. Запрашаем людзей з любым досведам гульні ў мафію пабавіць час разам на беларускай мове! Вы пазнаёміцеся з іншымі беларусамі і беларускамі, патрэніруеце свае навыкі пераконвання і перамоваў, ды й проста атрымаеце асалоду ад […]

15PLN

Квэст «Нашаніўскія легенды»

Базыльянскія муры Aušros Vartu, 7, Вільня, Lithuania

У нядзелю каманда ULegend ладзіць круты квэст «Нашаніўскія легенды» па беларускіх мясцінах Вільні, прысвечаны дзеячам Нашаніўскай пары і Беларускай Народнай Рэспублікі. Колькасць удзельнікаў каманды — ад 1 да 6 чалавек. Рэгіструе каманду капітан. Калі вы не маеце каманды, усё адно рэгіструйцеся і прыходзьце! Перад пачаткам квэсту зможаце далучыцца да іншай каманды! Пасля заканчэння квэсту будзе выніковая вечарына і ўзнагароджванне пераможцаў. Рэгіструйцеся хуценька па спасылцы!

Бясплатна (free donation вітаюцца)

Квэст у Сапегаў у Ружанах

Абяцаюць, як заўсёды, разнастайныя заданні на логіку і кемлівасць, якія вам давядзецца шчоўкаць, лётаючы па палацы. Гуляюць каманды ў 2-4 чалавекі. Удзел дзяцей магчымы толькі з дарослымі. Правілы і ўмовы гульні ўдзельнікі атрымаюць толькі перад пачаткам квэста. Не забудзьцеся пра зараджаны смартфон з інтэрнэтам. Гульнявы ўзнос — 15 рублёў з чалавека. Рэгіструйце сваю каманду тут. Месца збору: палац Сапегаў у Ружанах, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць.

15BYN

Гульня «Палітовічы» ў Варшаве

Беларускі Дом Kryniczna, 6, Варшава, Poland

У сераду беларусы Варшавы гуляюць у «Палітовічаў» — беларускую камандную гульню па асновах мясцовага самакіравання. Прыходзьце ды стварайце сваю партыю, праверце, як умееце кіраваць горадам, размяркоўваць бюджэт і працаваць з людзьмі, правядзіце перамовы з іншымі партыямі і цвёрда адстойвайце свае інтарэсы. Усё гэта ў форме жывой і цікавай гульні. Рэгістрацыя тут.

Бясплатна

Навагодні квэст «Ноч чараўніцтва ў Ратушы» ў Магілёве

Магілёўская ратуша вул. Ленінская, 1а, Магілёў, Belarus

Завітвайце даведацца пра гісторыю Раства і здзейсніць падарожжа ў мінулае. Вас чакаюць:  — Далёкае мінулае, загадкавыя героі легенд і гістарычныя асобы.  — Усё таемнае, што можа стаць відавочным!  — Чароўная музыка ад Магілёўскай гарадской капэлы. Квіткі: для дарослых — 3 рублі, для школьнікаў і студэнтаў (пры прад’яўленні даведкі) — 1,50 рублі.

1.5BYN – 3BYN