Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Ролевая гульня «Капліца»

March 2, 2023 | 18:00

Бясплатна

#theGame – гэта від ролевых гульняў з вялікай колькасцю варыянтаў рашэнняў і свабодай выбару.

На пэўны час усе ўдзельнікі трапляюць у закрыты свет са сваёй гісторыяй і правіламі. Гульня мае сваю «стартавую кропку» пачнуць адначасова дасягаць сваіх мэтаў. Кожны гулец атрымлівае сваю ўнікальную ролю з біяграфіяй, асабістымі характарыстыкамі персанажу, навыкамі, рэквізітам, мэтамі і задачамі. Кожны гулец імкнецца выканаць свае асабістыя задачы, якiя могуць перасякацца або быць цалкам супрацьлеглымi для іншых гульцоў. I зрабіць гэта магчыма толькі ўзаемадзейнічаючы з іншымі гульцамі.

Асноўнай асаблівасцю гульні з’яўляецца той факт, што ніхто не можа загадзя прадказаць, чым жа скончыцца гульня. Кожны гулец сам выбірае шлях і спосабы выканання сваіх задач, таму ўсё, што адбудзецца ў гульні, становіцца непрадказальным

У працэсе гульні ўсім гульцам неабходна будзе выконваць простыя правілы, якія дапамогуць зрабіць гульню цікавейшай, сумленнай і зразумелай кожнаму гульцу. За суткі да гульні ўсiм гульцам будуць высланы ролі, якія неабходна прачытаць, і, калі ёсць пытанні — атрымаць тлумачэнні ў майстроў гульні. У працэсе самой гульні майстры гульні будуць сачыць за выкананнем правіл і дапамагаць гульцам, калі ўзнікнуць якія-небудзь пытанні. А па заканчэнні гульні ўсе прысутныя пачнуць абмеркаванне, дзе кожны раскажа пра сваю ролю, свае задачы і тое, як праходзіла ў яго гульня. Менавіта ў абмеркаванні вы зможаце зразумець усю карціну, якая адбывалася з вамі і чаму той ці іншы персанаж паступіў так ці інакш.

Удзел бясплатны па рэгістрацыі праз анкету.

Details

Date:
March 2, 2023
Time:
18:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Беларускі Дом
Kryniczna, 6
Варшава,Poland
+ Google Map