З гэтай нагоды вас чакаюць:
14:00 — 15:30 — марш да Дня Волі.
Пачынаем на Plac wielkiej armii Napoleona
Запрашайце сваіх сяброў з розных краін свету, распавядайце ім пра гэты важны дзень для нас і наш шлях да свабоды сёння, разам прыходзьце адзначыць яго са сцягамі і плакатамі!
16:00 — канцэрт і паэтычны слэм да Дня Волі ў бары Чыкага @chicago_bar_krakow
У канцэрце прымуць удзел беларускія артысты з Кракава:
– Насця Хмель і Кракаўскі этна-гурт @krakow_ethno_by
– LASTOŮSKI @lastouskiproject
А таксама да нас упершыню завітае непараўнальная, непераможная, шчырая, моцная і вельмі таленавітая КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА са сваёй сольнай праграмай.
Падтрымаць арганізатараў мерапрыемстваў і артыстаў можна данатам па спасылцы ў вечных сторыз.