Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Марш і мітынг-канцэрт да Дня Волі ў Варшаве

March 25, 2023 | 13:00

Бясплатна

Запрашаем усіх беларусаў і беларусак у Польшчы сустрэцца разам у Варшаве на буйным маршы 25 сакавіка на наша свята — ДЗЕНЬ ВОЛІ!

Мерапрыемства арганізуюць беларускія грамадскія суполкі, палітыкі і СМІ для таго, каб паказаць у дзень 105-годдзя абвяшчэння Рады БНР усяму свету, як нас шмат і што мы разам.

План такі:

Замкавы пляц, 13.00 — агульны збор і марш па цэнтральных вуліцах Варшавы.

Пляц Канстытуцыі, 15.00 — мітынг-канцэрт. Плануюцца выступленні прадстаўнікоў Рады БНР, Палка імя Кастуся Каліноўскага, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Вольнай Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, РУХа, Паспалітага рушэньня, Каардынацыйнай Рады, Моладзевага Хаба, суполкі «Беларусы Варшавы» і іншых арганізацый.

У музычнай частцы выступяць Dzieciuki, NRM, 23:34, Пётр Клюеў, Руся, Ketevan, Сяржук Доўгушаў, Lity Taler, Дом сувязі, Atesta, Музычны рух.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой блізкіх, сяброў і знаёмых. Святкуем Дзень Волі разам!

Details

Date:
March 25, 2023
Time:
13:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Plac Zamkowy
Plac Zamkowy
Варшава,Poland
+ Google Map