Гiды

Нафарбуй зубы, пацалуй ката! Падборка дзіўнай касметыкі з добрым настроем

Нафарбуй зубы, пацалуй ката! Падборка дзіўнай касметыкі з добрым настроем

Няма межаў для чалавечай фантазіі, асабліва калі хочацца ўцюхаць нам, стомленым аднастайнасцю спажыўцам, нешта надзвычайна банальнае па надта небанальным кошце. Часам выдумка буяе так моцна, што няшкода і расчахліць свой гаманец, каб аддзячыць прыдумшчакам за каляровае блазанства пасярод перадзімовай шэрані. Вашай увазе 10 надзвычай дзіўных, каляровых і нетрывіяльных б’юці-прадуктаў.

Tonymoly Tako Pore Black Head Scrub Stick

Tonymoly Tako Pore Black Head Scrub Stick — дапамагае пазбавіцца ад чорных кропак на скуры. Хоць сам і чорны…

 

Tooth Polish

Tooth Polish — каляровыя зубы. Не ў сэнсе жоўтыя, а каляровыя, нібыта вы толькі што паснедалі вясёлкай.

Blossom Flower-Shaped Cheek Stamp

Blossom Flower-Shaped Cheek Stamp. Недабразычліўцы маюць сумнеў, што вы квітнееце і пахнеце? Пакрыйцеся кветкамі, каб абвесціць усім шах і мат.

Tonymoly Haeyo Mayo Hair Nutrition Pack

Tonymoly Haeyo Mayo Hair Nutrition Pack. Дасведчаныя людзі, кажуць, што мазік можа выправіць любы кулінарны правал. Няўжо і з валасамі дапаможа?!

Mineral-Rich Magnetic Face Mask

Mineral-Rich Magnetic Face Mask. Кажуць, што пасля гэтай маскі вы будзеце прывабліваць позіркі навакольных. Зусім як складнікі гэтай маскі, якія трэба здымаць са скуры магнітам (на шчасце, ён ідзе ў камплекце).

Alleyoop Pen Pal (4 in 1 makeup pen)

Alleyoop Pen Pal (4 in 1 makeup pen). Хто не хацеў сабе тоўсценькую асадку з каляровымі стрыжнямі, той, лічы, і не жыў і ў школу не хадзіў. Прыйшоў час залячыць дзіцячыя траўмы і набыць тое самае, але з мэйкапам.

Cotton Swab lipstic

Cotton Swab lipstic. Да сумных вушных палачак далучыліся вясёлыя палачкі для вуснаў.

Unseen Color Changing Hair Dye

Unseen Color Changing Hair Dye. Яшчэ адна нагода адчуць сябе адзінарогам — фарба для валасоў, якая мяняе колер ад тэмпературы. Памятаеце, як тыя пярсцёнкі: «калі ты злуешся, то ён стане цёмным».

Paul&Joe lipsticks (bears and cat)

Paul&Joe lipsticks (bears and cat). Цалуй коцікаў, абдымай коцікаў, фарбуй вусны коцікамі! Пры гэтым ніводнага каточка не пацярпела.

Lancome La Rose a poudrer

Lancome La Rose a poudrer. Нясціплае абаянне старога люкса — не проста зіхатлівы хайлайтар, а хайлайтар у выглядзе зіхоткай ружы.