moj_rodny_kut
Шалікі, гарсэткі-камізэлькі, світшоты і паясныя торбы з вышыўкай паводле матываў маляваных дываноў Алены Кіш робіць брэнд з назвай «Мой родны кут». Амаль не жартуем: чакаем утульных камізэлек з гадзілай Осіпава.
kanva_kasciume
Дызайнерка Наста Васючэнка робіць адметныя хусткі з кнопачкамі і цёплыя рукавіцы з арганзой, якія цудоўна спалучаюцца са звычайным пухавіком.
by_cardi.queen
Майстрыца Стася вяжа свае павуцінкі, рассылае іх па свеце і абяцае навучыць вязаць кожнага. У профілі знойдзеце бамбезныя кардыганы ў краткі, воблачкі, дзірачкі, паскі ды грыбочкі.
stankevisvet
Швэдры з фантазійнымі малюнкамі і яркія кардыганы з чэлесамі — хайлайты дызайнеркі Святланы Станкевіч.
taka__zaka
Утульныя байкі і касцюмы з крылцамі на спіне, роднымі фразамі і анёлкамі ад Такі Закі.
yarnahandicraft
Саматканыя шалікі ад ткачыхі і стваральніцы майстэрні «Ярна» Наталлі Ярмалінскай.
watek.by
Сучасныя галаўныя ўборы — шапкі, каптуры і камінаркі (балаклавы здаровага чалавека) — стварае сямейны брэнд мамы і дачкі Watek.
tikotaunique
Світшоты і сукенкі са схаванымі зашпількамі для груднога гадавання немаўляці, з кішэнямі і вышыўкай — гэта ўсё цеплыня ад tikotaunique.
vokladki.by
Брэнд «Вокладкі» пачаў ствараць адзенне — цёплыя світшоты з яшчэ цяплейшымі прынтамі.
gir.shops/
Яркія швэдры, шырокія, але нядоўгія — самы актуальны крой на гэтую зіму.
marysjalos
Вязаныя рукавічкі з адметным дэкорам ад майстрыцы Марысі Лось.
mamas_taptis
Вязаныя тэпцікі ад сямейнага брэнда mamas_taptis.
elenkino_delo
Павязкі, шапкі і пледы буйной вязкі стварае майстрыца Алена Ваўковіч.
art_anna_warm
Рукавічкі, міценкі, шкарпэткі, шалікі, сукенкі, кардыганы, шапкі і тэпці — тут можна знайсці цёплую і ўтульную вязаную рэч на свой густ.
hmarachos.by
Рэчы ад брэнда «Хмарачос» любяць за іх фразачкі, вышытыя на шапках, байках і цішотках.
honaradziennie
Цёплыя рэчы з вышыўкай з сюжэтамі мастацтва ад брэнда «Гонар».
hahatusha
Майстрыца Хахатуша працуе з лямцам і стварае з воўны ўтульныя рэчы і карціны з партрэтамі жывёлаў.
hiwool
Ваўняныя тэпцікі, джэмперы, шалікі і рукавічкі ручной работы стварае Вольга, аўтарка брэнда Hiwool.
tangerine_mood
Ажурныя шалі, паланціны і кардыганы вяжа пруткамі майстрыха Аксана.
ira_rinkevich
Ірына Рынкевіч вяжа рукавічкі з воўны вярблюда і мерыноса.
bokhan.svetlana
Каб вы не адмарозілі ногі, майстрыца Святлана Бохан вяжа шкарпэткі з карункамі і мумітролямі.
valenkitut
Вольга Туркова стварае лямцавыя тэпці і рукавічкі з цікавымі сюжэтамі.
masterbegemot
Майстрыца Вольга Старавойтава вяжа шкарпэткі з арнаментамі і рукавічкі з коцікамі, а таксама міценкі і напульснікі.