znwr.minsk
Суцэльны купальнік Lo — амаль на мяжы, як сцэнічныя касцюмы Джэніфер Лопес у пачатку 2000-х. Ён без костачак і напаўняльніка (склад: нейлон + спандэкс), і пры гэтым мае рашучы, дакладны сілуэт за кошт V-падобнага выразу спераду і ззаду, высокай лініі сцягна і крою бразільяна.
radzivilova_com
Купальнік ручной работы з лямкамі-ланцужкамі і вострымі лініямі, мадэль называецца Kylie. Гэта індывідуальны пашыў з італьянскага біфлексу, таму тут можна абраць усё: і колер з 30 варыянтаў, і мадэль майткоў, і місачкі з напаўняльнікам ці без.
exo.wear
Брэнд стварае не толькі купальнікі, але і адзенне для фітнэсу і пул-дэнсу. Гэтая мадэль завецца смачна — Bubble Gum. Майткі з высокай таліяй, а станік без костачак і напаўняльнікаў. Колер купальніка і матузочкаў можа быць любы — на выбар замоўцы.
kbgirl.swimwear
Суцэльны купальнік з гарсэтнай шнуроўкай па баках можа быць розных колераў у межах палітры брэнда. Тут таксама можна знайсці двухбаковыя купальнікі з зебра-прынтам і раздзельныя купальнікі з аб’ёмнымі дэталямі — для розных тыпаў фігур.
plombir_swim
Купальнік з жывёльным прынтом з калекцыі Safari з летняй назвай «Пламбір». У камплекце ідзе гумка для валасоў, якая прыдасца падчас купання.
divi___brand
Калі ў падборы купальнага строю вы цэніце індывідуальны падыход і пашыў на замову па вашых мерках, то вось тут вам могуць арганізаваць купальнік з рознымі відамі майткоў, колераў, з напаўненнем місачак станіка і без.
nura.by
Суцэльны купальнік, з выразнай лініяй таліі, даволі закрыты спераду і цалкам адкрыты ззаду. Яго шыюць па індывідуальных мерках з матавай або зіхоткай тканіны розных колераў.
evgenia.volkovva
Майстрыха Яўгенія Волкава збірае дзяўчат на спатканне з морам. Яна вяжа купальнікі сваімі рукамі, стварае сукенкі-макрамэ, сумкі з руфіі і ўпрыгожвае іх марскімі ракавінкамі.