8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. Свята хоць і неафіцыйнае, але мае карані глыбінёй з палову тысячагоддзя. Тады нашы продкі з Вялікага Княства Літоўскага трыўмфальна разбілі войска праціўнікаў на рацэ Крапіўне каля Воршы, паказаўшы, што за сваё можна змагацца і перамагаць, нават калі нас — меншасць. Сойка не аматарка войнаў і з усіх перамог асабліва цэніць перамогу над уласнымі слабасцямі. Аднак ідэя віншаваць мужчын і хлопцаў не калісьці, а 8 верасня, падаецца нам не такой і благой. Лавіце 8 падарункаў — на сёння і на цэлы год.