Гiды

Дзе шукаць сваіх: Грузія

Дзе шукаць сваіх: Грузія

Калі вы прыехалі ў Грузію ў адпачынак ці надаўжэй, то захоўвайце сабе лакацыі і чаты, дзе заўжды зможаце атрымаць інфармацыю і падтрымку. А яшчэ пагутарыць на сваёй мове, наведаць беларускія імпрэзы і знайсці актыўнасці для дзетак.

Прасторы і хабы

Кропка

Адрас: Тбілісі, 500 м ад пл. Свабоды

Прастора працуе на карысць беларускай супольнасці ў Грузіі і падтрымлівае розныя ініцыятывы. Тут размешчаны каворкінг, праходзяць імпрэзы, кінапрагляды і адукацыйныя трэнінгі. Для ўсіх ахвотных адчыненыя дзверы клубаў: гістарычнага, вязальнага, кніжнага і English speaking club (18+). Ёсць таксама фем-гурток і курсы грузінскай мовы.

Буслік хаб

Адрас: Тбілісі, праспект Давіда Агмашэнебелі, 119 (3 паверх)

Прастора ў самым сэрцы Тбілісі, якая прапануе шмат розных актыўнасцяў для дзяцей і каворкінг на 6 месцаў для дарослых. Тут дзейнічае дзіцячы клуб, садок і летнік, група падрыхтоўкі да школы, гурткі па маляванні, ментальнай матэматыцы, скрэтч-праграмаванні, а таксама тэатральная студыя.

Аксяродак

Адрас: Батумі, Metaxa str. 4

Беларуская прастора ў Батумі, у якой праводзяцца мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Гэта канцэрты, кінапрагляды, імпрэзы з навукоўцамі, сустрэчы гістарычнага клубу, дзіцячыя гурткі. Таксама каманда «Аксяродку» праводзіць беларускамоўны летнік «Злёткі» на моры ў Поці (10-20 ліпеня), дзе будуць не толькі дзіцячыя атрады, але і атрад для дарослых!

Актыўнымі быць файна (АБФ)

Адрас: Батумі, Зубалашвілі 1

Беларуская валанцёрская ініцыятыва народнай адукацыі ў фармаце шведскіх гурткоў. Тут роўны навучае роўнага і няма месца дыскрымінацыі. Дзейнічае група псіхалагічнай падтрымкі і розныя гурткі (расклад публікуюць па панядзелках). Кожны ахвотны можа адкрыць свой гурток у АБФ, калі знойдзецца дастатковая колькасць удзельнікаў, якія захочуць яго наведваць. Апроч Грузіі, гурткі АБФ працуюць таксама ў Літве, Польшчы і Малдове.

Медыяхаб

Адрас: Батумі, Parnavaz Mepe st. 67

Каворкінг для сустрэчаў і рэалізацыі медыяпраектаў. Працуе кожны будны дзень з 10 да 19, а прафесійная відэа- і аўдыястудыя можа прымаць гасцей кругласуткава. Тут ёсць утульны кол-бокс і зручная канферэнц-зала на 10-12 чалавек.

Чаты і суполкі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

Самыя вялікі чат беларусаў Грузіі, дзе можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю для рэлакантаў. Публікуе абвесткі аб беларускіх імпрэзах, акцыях салідарнасці і іншых мерапрыемствах.

Беларусы в Тбилиси

Тут камунікуюць паміж сабой беларусы Тбілісі.

Чат Беларусы Батумі

Тут можна знайсці сваіх, а таксама атрымаць поўны гайд пра пераезд у Батумі для беларусаў.

Чат Беларусы Батумі

Тут яднаюцца беларусы Батумі.

IT Georgia

Чат беларускага IT-кам’юніці ў Грузіі.

ИП / Бизнес Грузия - ЧАТ

Прафесійны чат пра бізнэс у Грузіі.

Мамы Беларуси в Грузии

Чат створаны для камунікацыі бацькоў і вырашэння дзіцячых пытанняў у Грузіі.

В Грузии с детьми 👶

Яшчэ адна бацькоўская суполка ў Грузіі.

Беларуская жаночая суполка

Гэта прыватная суполка жанчын Грузіі, дадавацца трэба праз бота @belaryski_chat_bot.

Батумскі клуб беларускамоўнага нэтворкінгу

Суполка збіраецца ў батумскіх кавярнях, каб перазнаёміцца і займець новыя сацыяльныя сувязі. Ёсць чатыры туры. Кожны тур удзельнікі размаўляюць з двума ці трыма новымі людзьмі. Каб было пра што пагаварыць, удзельнікі атрымліваюць пытанні і адказваюць на іх па чарзе. Вынік – зваротная сувязь і новыя кантакты. Апроч знаёмстваў, суполка арганізуе заняткі па ёзе і літаратурныя сустрэчы.

Беларусы ў Грузіі: паслугі

Гэта спіс беларусаў у Грузіі, да якіх можна звярнуцца, каб атрымаць паслугу ў сваіх.