Саша Баршчова
Саша Баршчова робіць брошкі з дрэва і бісеру, натхняючыся прыроднымі матывамі, пладамі і кветкамі.
Tvaja_broshka
Яскравыя брошкі з эпаксіднай смалы можна дадаць у ваш штодзённы вобраз, калі хочацца крыху пяшчоты і мілаты.
Aquarium.art
Восеньскія брошкі з эпаксіднай смалы ў выглядзе пладоў, кветак, жывёл і родных вобразаў.
Паша Малаткоў
Паша Малаткоў стварае брошкі з металу толькі і выключна ў выглядзе кузурак. Свет інсектаў настолькі багаты, што гэта проста невычэрпная крыніца натхнення для майстра.
Krasivodoma
Ірына Бельская стварае прыгажосць з дрэва, а потым распісвае ўсё ўручную. На брошкі ідуць самыя маленькія кавалачкі дрэва, якім Іра надае свой індывідуальны абрыс і сюжэт.
Divno.by
Метал, кветкі і эпаксідная смала — вось інгрыдыенты яскравых упрыгожанняў, якія ствараюцца ў сямейнай майстэрні Аляксандрай, Антонам, іх двума сынамі і катом.
Міла Ігнацік
Дызайнерка ўпрыгожанняў Міла Ігнацік стварае свае цуды з палімернай гліны, вылепліваючы кожны пялёстак уручную.
Stassy_inspiration
Драўляныя брошкі Анастасіі Псеўкінай заўжды яркія і ідэальна пасуюць да колеравай гамы сезону, і пад свой колератып можна падабраць.
Yudo_katsiaryna
Керамічныя брошкі Кацярыны Юдо можна набыць на Etsy ці праз яе інстаграм.
Brass_moon_accessories
Брошкі з медзі, тытану і дрэва стварае мастачка Вераніка Маскевіч.
Coven_art
Нібы жывыя. Александрыя Лапуцкая стварае брошкі, натхнёныя ягадамі, кветкамі і палявымі раслінамі, з загадкавага матэрыялу фаамірану і палімернай гліны. Гэты матэрыял дазваляе насіць упрыгожанні ў любое надвор’е, брошкі не баяцца снегу ці дажджу, не выгараюць на сонцы. І не вянуць.
Arktika__studio
Вышыўка, бісер, пацеркі і паеткі — усё гэта ператвараецца ў руках Наталіі Філіпенка ў яскравыя і часам іранічныя аксэсуары.
Marysjalos
Ювелірны тэкстыль — так называе свой стыль мастачка і дызайнерка брошак Марыся Лось.
Skylark.by
Сэрцы з вачыма — гэта ўжо пазнавальныя вобразы ўпрыгожанняў Алены Жаўнерчык, якая натхняецца эзатэрыкай, готыкай, бурлескам, вінтажным цыркам і выбітнымі творцамі мастацтва.
Rj_minsk
Брошкі з палімернай гліны з пацеркамі, бісерам і дробкай натхнення.
Даша Палуян
Даша Палуян стварае свае ўпрыгожанні з пластыку, які распісвае ўручную паводле аўтарскай тэхналогіі.
Black.cat.arts
Вясёленькія асеннія коцікі, лісткі, грыбочкі — вось дзе сапраўдная нагода для паляпшэння настрою і павышэння ўзроўню замілаванасці ў крыві.
Heta_znak
Львіцы з дываноў Алены Кіш ці жаночыя органы з дрэва? Чаму не? Гэта знак! Брошка — сапраўды файны спосаб абазначыць не толькі сваю індывідуальнасць, але і каштоўнасці.
Maqado
Керамічныя мініяцюрныя брошкі з ручным роспісам. Іх хочацца браць адразу россыпам!
Gr.velvet
Жывыя лісткі і пёркі, пакрытыя меддзю, — цікавы аксэсуар, які дадае вагі бязважкаму прадмету.
Okpodolins
Распісныя драўляныя брошкі — гэта сямейны праект Алега і Каці Падоліных. Іх упрыгожанні можна набыць нават на Wildberries i на oz.by.
Alenkizy
Упрыгожанні з раслінкамі і стым-панк з дэталькамі ад сямейнай майстэрні.
Fancy_clover
Гэтыя яшчаркі ў асенніх колерах, створаныя са скуры, пацерак і металічнай фурнітуры, — плён фантазіі дызайнеркі Каці Фацеевай. Ідэальны аксэсуар на кастрычнік-лістапад.
Konichak
Зміцер Васілеўскі для сваіх вырабаў вышуквае матэрыялы падчас экспедыцый па вёсках. Дрэва і метал ягоных брошак — гэта вынік разборкі і перастварэння старых рэчаў.
Marusia_simakova
А вось гэтыя персанажы дакладна ўздымуць настрой любому. Марына Сімакова плавіць і выдзьмувае свае брошкі са шкла.
Tach_st
Партрэтныя брошкі з палімернай гліны з дастаўкай па ўсім свеце.
Chudibeads
Керамічныя брошкі як карамелькі ад майстрыхі Ганны.
Ursatextilestudio
Вышываныя брошкі з сэнсам стварае тэкстыльная мастачка Багдана Куталоўская.
los.les
Простыя драўляныя брошкі — гэта цікавосткі з жыцця на хутары, якія ўвасабляюцца ва ўпрыгожанні.
lemi_arts
Мастачка Леся распісвае драўляныя брошкі расліннымі і казачнымі сюжэтамі.
papa_tiff_on
Упрыгожанні ў тэхніцы Ціфані, спалучэнне металу і шкла. Вітражныя аксэсуары, створаныя рукамі майстроў Віктара і Вольгі, могуць сказаць пра вас крыху болей, чым шармы Пандоры.