Гiды

Свабодная форма: у што б мы адзелі настаўнікаў

Свабодная форма: у што б мы адзелі настаўнікаў

Калаж Дар’і Давыдзенкі

«Усе акуратненькія, ніхто не выдзяляецца» — бубняць сваю афірмацыю адэпты секты школьнай формы. Чыноўнікі ад адукацыі штогод пераглядаюць і дапаўняюць правілы ідэальных касцюмаў для ідэальнага another brick. А адна менская школа нават хваліцца, што змагла пераўпакаваць у аднолькавенькае і свой настаўніцкі педсклад. Сойка любіць антыўтопіі хіба ў літаратуры, таму прапануем пагуляцца напярэдадні суворых школьных дзён. Як бы мы адзелі сваіх улюбёных хіміцу, беларусіцу і фізрука? Тых самых, што вучаць не толькі хадзіць строем, але і самастойна думаць ды творча самавыяўляцца. Натхнімся ў беларускіх дызайнераў.

Цішоткі для хіміцы і працавіка ад LSTR

Сэрца на адзенні для біялагіц ад Холод і LSTR

Байкі для вясёлых беларусіц ад Tikota і Honar

Цішоткі для геаграфіц ад Honar і LSTR

Па страгачу для дырэктаркі і завуча ад Pintel

Народныя лампасы для фізрука ад LSTR

А калі сур’ёзна

Калі гаворка не пра форму-форму, а пра джаст-бізнэс-стыль, то як настаўнікам, так і вучням-падлеткам можна знайсці вельмі прыстойныя варыянты смарт-кэжуал адзення ад беларускіх дызайнераў. Вось топ-3 Сойчыных фаварытаў:

  • The Young Clothes робяць лаканічны базавы гардэроб — гарнітуры, сукенкі, швэдры, кашулі, на ўсе паравіны году і любое надвор’е.
  • Honar слаўны сваімі базавымі кашулямі добрага крою з нацыянальнымі элементамі або з адсылкамі да беларускага мастацтва.
  • LYOS | ЛЁС шые рэчы простага, лаканічнага дызайну з натуральнай воўны, лёну і шоўку. Ёсць як больш вакацыйныя варыянты, так і вобразы на цалкам сабе працоўны/навучальны настрой.