Выстава

  1. Events
  2. Выстава

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры. 4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацый «Беларуская культура кавы», шляхетная і інтэлігентная). 5 верасня, аўторак: Дзень славутых беларусаў (сумесна з Ulegend – квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі […]

Адкрыццё выставачнага праекта «Архітэктура скрозь стагоддзі»

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

Архітэктура з'яўляецца адным з найстаражытнейшых і значных мастацтваў, якое існуе ўжо мноства стагоддзяў. Яна адлюстроўвае не толькі тэхнічныя і функцыянальныя аспекты будынкаў, але і культурныя, сацыяльныя і эстэтычныя каштоўнасці грамадства. З цягам часу архітэктура развіваецца і перажывае змены ў адпаведнасці з рознымі эпохамі, стылямі і тэхналагічнымі дасягненнямі. Фатаграфія дапамагае стымуляваць цікавасць да гісторыі і культуры. […]

Адкрыццё выставы мастацкай спадчыны Васіля Быкава ў Віцебску

Музей гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні Марка Шагала, 5а, Віцебск, Belarus

Васіль Быкаў маляваў усё жыццё, але пра гэта ведалі толькі родныя ды блізкія сябры. На выставе «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» прадстаўленыя вобразы родных мясцінаў Быкава, успаміны пра вайну, жыццёвыя ўражанні, прыемныя і не вельмі выпадкі з уласнага жыцця, самаіранічныя накіды. Выстава будзе працаваць да 13 лістапада.

Акцыя да Дня пажылога чалавека ў Мастацкім музеі

Нацыянальны мастацкі музей Леніна, 20, Мінск, Belarus

Мастацкі музей у суботу ладзіць акцыю да Дня пажылога чалавека — уваход па па пенсійным пасведчанні будзе бясплатны. Можна будзе наведаць і пастаянную экспазіцыю, і часовыя выставы (а там цяпер выдатная выстава народных строяў). Звярніце ўвагу, што ўваход у музей будзе ажыццяўляцца праз выставачны корпус на К. Маркса, 24.

Бясплатна

Восеньскі салон у Менску

Палац мастацтваў Казлова, 3, Мінск, Belarus

Сёлета ў Палацы мастацтваў можна ўбачыць 220 прац маладых мастакоў з усёй Беларусі.  Мэта праекта — фармаванне арт-рынку Беларусі, папулярызацыя мастацтва і знаёмства гледачоў з працамі маладых мастакоў краіны. Штогод ён падсілкоўвае свежымі ідэямі атмасферу новага беларускага мастацтва, якому трэба будзе стаць будучыняй нацыянальнай культуры.

8BYN – 12BYN

«Я не баюся, хай яны баяцца»: выстава пра Алеся Бяляцкага

Беларускі Дом Kryniczna, 6, Варшава, Poland

Экспазіцыя раскажа пра шматгадовыя высілкі нашага Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага па развіцці беларускай грамадзянскай супольнасці, спрыянне развіццю нацыянальнай культуры і абароне правоў чалавека.

Бясплатна

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

4 кастрычніка: • 18:00 — Выстава фотаздымкаў «Цягнік Мінск-Уроцлаў» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) • 19:00 — Вечар паэтычна-літаратурны з Уладзімірам Някляевым, сустрэча, прысвечаная кнізе «Сам» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) 5 кастрычніка: • 16:00 — Адкрыццё выставы Аляксандры Канафальскай (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 17:00 — Сустрэча, прысвечаная кнізе «Камера 18» (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 19:00 — Монадрама […]

Выстава фатографкі Аліны Мазавец

канцэпт-плэйс Twoj Wychad Aleja 3 Maja,14, Варшава, Poland

«Розная» – гэта выстава фатографкі Аліны Мазавец аб унікальнасці знешняй і ўнутранай. «Жанчына можа быць рознай, у гэтым маё разуменне прыгажосці, у гэтым маё натхненне. Праз здымкі і зносіны з іншымі дзяўчынамі я імкнуся лепш зразумець сябе і адчуць сябе часткай чагосьці большага. Я не адбіраю дзяўчын па нейкіх параметрах знешнасці, яны самі абралі мяне […]

Бясплатна

Выстава «Ніці супраціўлення» ў Чэхіі

Galerie Středočeského kraje Barborská 51-53, Kutná Hora, Czech Republic

У GASK (Кутна-Гора, Чэхія) адкрыецца вялікая выстава «Ніці супраціўлення», дзе будуць выстаўленыя 129 вышывак праекта #FramedinBelarus, а таксама працы Руфіны, створаныя за апошнія тры гады. Гэта самая вялікая выстава нашага праекту. Вернісаж пачнецца а 17:00 у суботу, 7 кастрычніка, выстава будзе працаваць з 8.10.2023 па 21.1.2024. Галерэя працуе з 10:00 да 18:00.

Выстава «Космас Язэпа Драздовіча» ў Менску

Нацыянальны мастацкі музей Леніна, 20, Мінск, Belarus

Выстава прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі прадстаўленыя карціны Язэпа Драздовіча, якія з’яўляюцца часткай яго знакамітых «касмічных серый», а таксама работы, дзе мастак праявіў свой талент партрэтыста. Частку з іх глядач убачыць упершыню. Усяго на выставе экспануецца восем жывапісных твораў, а таксама два барэльефы.

10BYN

Творчая майстэрня «Летуценні Алены Кіш» у музеі маляванкі ў Заслаўі

Музей беларускай маляванкі вул. Дачная, 13, Заслаўе, Мінскі р-н, Belarus

Вы зможаце дакрануцца да раю Алены Кіш і стварыць свой!  А яшчэ... (здаецца, будуць сюрпрызы!)  Трэба толькі запісацца папярэдне па нумары +375447200923.

Art store мастака Vova Televerdok «Лес» у Менску

Прастора «Вершы» вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск, Belarus

Vova Televerdok стварае геаметрычныя кампазіцыі, выкарыстоўваючы чыстыя колеры, імкнучыся да ўніверсальнай гармоніі.  Яго працы выяўляюць абстрактную прастору, пазбаўленую іерархіі, дзе чалавек становіцца назіральнікам у Пустэчы. Гэты свет абараняе ад вонкавых небяспек і вяртае прыгажосць беларускай прыроды.  Лес у яго працах — выява Беларусі, дзе чалавек пачуваецца абароненым і захапляецца прыродай. Лес становіцца часткай чалавека, набываючы рысы дзікіх жывёл. Усе творы можна набыць у краме […]

Бясплатна