Трэнінг

  1. Events
  2. Трэнінг

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці

Выстаяць насуперак усяму: Free Belarus Center запрашае на анлайн-трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці для актывістаў і актывістак. На анлайн-трэнінгу вы даведаецеся: што такое бяспека, як быць стрэсаўстойлівасць, што рабіць, калі апынаешся ў стрэсавай або траўмавальнай сітуацыі. Трэнінг правядзе Марта Скугарава — гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з наступствамі траўматычнага досведу і вядзе групу падтрымкі для жанчын-мігрантак. Рэгістрацыя тут.

Бясплатна

Трэнінг па аратарскім майстэрстве

Беларускі Дом Kryniczna, 6, Варшава, Poland

Бясплатны адукацыйны трэнінг па аратарскім майстэрстве «Стратэгія і падрыхтоўка аудыторыі». На першым трэнінгу з новага адукацыйнага цыклу «Выдатны аратар» вы атрымаеце самую важную на пачатковым этапе інфармацыю пра майстэрства прэзентацыі. Гэтыя заняткі арыентаваныя на шырокае кола людзей, якія не атрымлівалі аратарскай адукацыі і толькі пачынаюць вывучаць майстэрства публічных выступаў. Гэта трэнінг для тых, хто хоча […]

Бясплатна

Анлайн-інтэнсіў па асновах лічбавай бяспекі

Free Belarus Center запрашае актыўных беларусаў і беларусак на анлайн-інтэнсіў па асновах лічбавай бяспекі. Вы даведаецеся: - Як абараніць свой камп’ютар і мабільны тэлефон - Як засцерагчы акаўнты і ананімізаваць прысутнасць у інтэрнэце Трэнерам выступіць ананімны спецыяліст па лічбавай бяспецы з 10-гадовым досведам працы з беларускімі праваабаронцамі. Рэгістрацыя тут.

Бясплатна

Жаночы праект «ЯЁсць»: як завяршаць справы

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Адбудзецца сустрэча «Як завяршаць справы: вялікія і малыя» ў рамках праграмы адаптацыі жанчын з Беларусі ў Польшчы «ЯЁсць». Удзельніцы абмяркуюць інструменты, якія дапамогуць адчуваць сябе цэласнымі, здаволенымі, рэсурснымі і гатовымі рухацца далей. Зарэгістравацца патрэбна тут.

Бясплатна