Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Трэнінг па аратарскім майстэрстве

January 24, 2023 | 18:30

Бясплатна

Бясплатны адукацыйны трэнінг па аратарскім майстэрстве «Стратэгія і падрыхтоўка аудыторыі».

На першым трэнінгу з новага адукацыйнага цыклу «Выдатны аратар» вы атрымаеце самую важную на пачатковым этапе інфармацыю пра майстэрства прэзентацыі.

Гэтыя заняткі арыентаваныя на шырокае кола людзей, якія не атрымлівалі аратарскай адукацыі і толькі пачынаюць вывучаць майстэрства публічных выступаў. Гэта трэнінг для тых, хто хоча быць больш эфектыўным у працы, на вучобе і ў асабістых справах.

Даведаемся:
– як паводзіць сябе падчас выступаў;
– як лепш пачынаць свой публічны выступ;
– як не баяцца і не хвалявацца падчас прамоваў;
– як глядзець на аудыторыю;
– што і як казаць;
– як правільна закончыць свой выступ.

Курс вядзе Аляксей Бурносенка – карпаратыўны кансультант і бізнэс-трэнер з ухiлам у тэхнікі перамоваў, камунікацыі і прэзентацыі. Спецыяліст па падрыхтоўцы спікераў TEDx Minsk і TEDx Warsaw. У гэтай працы з 1999 года, правёў больш за 20 000 трэнінг-гадзін у Еўропе, Азіі і Амерыцы. Сертыфікаваны трэнер праграмы Еўрапейскага Саюза Erasmus+, сябра International Trainers Guild, сертыфікаваны коучынг-спецыяліст.

Удзел у занятку бясплатны, неабходна толькі запоўніць анкету.

Details

Date:
January 24, 2023
Time:
18:30
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Беларускі Дом
Kryniczna, 6
Варшава,Poland
+ Google Map