Спектакль

  1. Events
  2. Спектакль

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Маляваныч у Варшаве

Музей Вольнай Беларусі Foksal, 11, Варшава, Poland

МАЛЯВАНЫЧ ЗАПРАШАЕ ў чароўны свет дзяцінства! Свет, дзе заўсёды ёсць месца надзеі, усмешцы, шчасцю. Вашых дзетак чакае сустрэча з артыстам ва ўтульным дворыку з тэатральнымі гульнямі, чытанкамі казак і сапраўднай беларускай батлейкай! Дзецям 5+. ⠀ Для камфорту вашых дзетак неабходна прайсці рэгістрацыю.

Бясплатна

«Канец паўкабана»: прэм’ера ў Варшаве (16+)

TR Warszawa Marszałkowska, 8, Варшава, Poland

«Канец паўкабана» — гэта гісторыя пра перапляценне жывёльнага і чалавечега, смерці і пра жыцця, забароны і жарсці. Што застаецца, калі абрываецца зямное існаванне? Ці можна забраць штосьці з сабой? І хто раскажа нашу гісторыю? Квіткі тут. Рэжысёр — Юра Дзівакоў.

60PLN

Спектакль ад Купалаўцаў «Гусі-людзі-лебедзі» ў Варшаве

Teatr WAM Zgrupowania AK Kampinos, 15, Варшава, Poland

Адаптацыя рамана Альхерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Гэта чорнае бачанне будучыні, фантасмагарычны погляд у будучыню Беларусі. З гэтага спектакля ўзнікае карціна невясёласці: поўная дэградацыя, заняпад культуры, маралі і тэхналогій. Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў. Квіткі (ад 100 злотых) тут.

100PLN

Музычны спектакль «САРМАТЫЯ»  ў Варшаве

TR Warszawa Marszałkowska, 8, Варшава, Poland

Гэта музычны монаспектакль, які спалучае народную музыку з хіп-хопам. Трагічная гісторыя пра немагчымасць ўкараніцца на чужой зямлі паводле паэмы Марыі Мартысевіч. Гісторыя кахання і смерці. Цёмная, пульсуючая рытмам, пачуццёвая. Рэжысёрка і выканаўца — Паліна Дабравольская. Квіткі тут.

80PLN

Фэст «Minsk x Minga» ў Мюнхене

8 верасня (пятніца): 19:00: Канцэрт легендарнага беларускага рок-гурта Volski Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München 21:00: Этна-рэйв: беларускі дуэт Šuma спалучае даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клубнай моладзевай культурай (deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid) Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München 9 верасня (субота): 16:00: Літаратурная імпрэза «Ці ведаеце Вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA INCOGNITA» Мадэратарка: Яўгенія Гукава Музыка: Аляксандр Ясінскі (баян); Вершы па-беларуску: Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), вершы па-нямецку: Жэня Лахер Месца: HP8 (Новы Гастайг), […]

20EUR – 70EUR

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

4 кастрычніка: • 18:00 — Выстава фотаздымкаў «Цягнік Мінск-Уроцлаў» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) • 19:00 — Вечар паэтычна-літаратурны з Уладзімірам Някляевым, сустрэча, прысвечаная кнізе «Сам» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) 5 кастрычніка: • 16:00 — Адкрыццё выставы Аляксандры Канафальскай (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 17:00 — Сустрэча, прысвечаная кнізе «Камера 18» (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 19:00 — Монадрама […]

Спектакль «Эма» ў Варшаве

Komuna Warszawa Emilii Plater, 31, Варшава, Poland

«Эма» — беларуска-польскі праект, які даследуе праблему бізнэсу ды нажывання на трагедыі вайны. Галоўная гераіня — Эма, эмігрантка з Беларусі, уладальніца будаўнічай фірмы ў Варшаве. Усе будаўнікі, якія ў яе працуюць, — уцекачы, якія прыехалі ў Польшчу з былых усходніх памежжаў. Дзякуючы ім яна вядзе свой квітнеючы бізнес. На першым плане — гісторыя жанчыны, яе адзіноты і трансфармацыі, а палітычны і сацыяльны кантэксты — толькі другі план. Тэкст заснаваны на рэальнай гісторыі сям’і, якая жыве […]

Бясплатна

Спектакль «Эма» ў Варшаве

Komuna Warszawa Emilii Plater, 31, Варшава, Poland

«Эма» — беларуска-польскі праект, які даследуе праблему бізнэсу ды нажывання на трагедыі вайны. Галоўная гераіня — Эма, эмігрантка з Беларусі, уладальніца будаўнічай фірмы ў Варшаве. Усе будаўнікі, якія ў яе працуюць, — уцекачы, якія прыехалі ў Польшчу з былых усходніх памежжаў. Дзякуючы ім яна вядзе свой квітнеючы бізнэс. На першым плане — гісторыя жанчыны, яе адзіноты і трансфармацыі, а палітычны і сацыяльны кантэксты — толькі другі план. Тэкст заснаваны на рэальнай гісторыі сям’і, якая жыве […]

Бясплатна

Сямейная імпрэза «Хатні тэатр — тэорыя і рэальнасць» у Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

Імпрэза ад сямейнага тэатра «Бусы», абяцаюць спектакль, лекцыю і майстэрню робатаў!  Спачатку пакажуць хатні спектакль з дзецьмі «Эксперымент 3028» пра дзіўны выпадак у лабараторыі штучнага інтэлекту і наш чалавечы выбар.  Пасля вас чакае займальная лекцыя па гісторыі хатняга тэатра.  Даведаецеся пра тэатры на стале, пад сталом, на паляне, у агародзе, у кватэры, палацы і замку. Тэатр «Бусы» падзеліцца прыкладамі і прыёмамі стварэння хатняга тэатра па любімай кнізе.  А на салодкае — […]

5BYN – 15BYN

«Купала. Пачатак»: прэм’ера тэатральна-музычнай імпрэзы ў Беластоку

Беларускі Хаб «Новая Зямля» Wyszyńskiego, 6A, Беласток, Poland

Лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з Хорам Вольных Беларусаў запрашае на прэм’еру інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак». Аўтары пастановы паспрабавалі асэнсаваць складаныя ўмовы станаўлення, ранняга жыццёвага выбару і сувязі будучага паэта са спадчынай задушанага паўстання Кастуся Каліноўскага. Вас чакае адаптацыя п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» разам з віртуознымі класічнымі ды рокавымі кампазіцыямі ў выкананні Хору Вольных Беларусаў.

Бясплатна (free donation вітаюцца)

Каляды на сядзібе «Стулы»

Сядзіба «Стулы» в. Стойлы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, Belarus

У нядзелю гаспадары сядзібы «Стулы» запрашаюць сустрэць калядную зорку. Сядзіба «Стулы» – адзін з унікальных музеяў Беларусі, які лічыцца сапраўдным царствам «драўлянага народа». Што будзе ▪️ Батлеечная містэрыя «Цар Ірад»; ▪️ майстар-клас па пляценні з саломкі анёла-ахоўніка; ▪️ прэзентацыя каляднай саламянай зоркі; ▪️ пачастунак з 12 калядных страў; ▪️ спевы калядак ля каміна. Колькі каштуе: […]

60BYN – 80BYN

Калядная сустрэча ў Гомелі

філіял Веткаўскага музея пл. Леніна, 4а, Гомель, Belarus

Раскажуць пра Раство, пра калядныя традыцыі, пакажуць батлеечны спектакль «Цар Ірад», а яшчэ прапануюць пашчадраваць. Уваход — 7 рублёў, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны.  Запісвайцеся па нумары +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

7BYN