Майстар-клас

  1. Events
  2. Майстар-клас

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Майстар-клас па каліграфіі «Лісты з Хогвартса» ў Кракаве

Krakowska, 19 Krakowska, 19, Кракаў, Poland

Гэты майстар-клас не толькі пазнаёміць вас з мастацтвам прыгожага пісьма, але і дазволіць крыху пачараваць і стварыць магічнае пасланне для сябе ці ў падарунак некаму. На майстар-класе вы: разгледзіце асновы прыгожага пісьма; пазнаёміцеся са шкляным пяром; напішаце ліст-запрашэнне ў Школу чараўніцтва (ці любую іншую школу на ваш выбар); заклеіце канверт васковай пячаткай. І для ўдзелу зусім не патрэбныя навыкі каліграфіі! Майстар-клас вядзе каліграф з 8-гадовым досведам выкладання мастацтва прыгожага […]

60PLN

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

4 кастрычніка: • 18:00 — Выстава фотаздымкаў «Цягнік Мінск-Уроцлаў» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) • 19:00 — Вечар паэтычна-літаратурны з Уладзімірам Някляевым, сустрэча, прысвечаная кнізе «Сам» (Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2) 5 кастрычніка: • 16:00 — Адкрыццё выставы Аляксандры Канафальскай (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 17:00 — Сустрэча, прысвечаная кнізе «Камера 18» (Przejście Dialogu, Świdnicka 19) • 19:00 — Монадрама […]

Пакроўскі кірмаш у Азярцы

Музей народнай архітэктуры і побыту Азярцо, Belarus

Менавіта з гэтага часу пачынаўся самы спрыяльны перыяд для вяселляў. Уся цяжкая сельскагаспадарчая праца ў полі завяршалася, а на сталах з’яўляўся багаты ўраджай. Гаспадары ў гэты дзень абавязкова назіралі за надвор’ем. Калі на Пакровы цёпла, то і зіма будзе цёплай.  То прыходзьце пабачыць традыцыйныя абрадавыя дзеі, пачуць восеньскія і вясельныя песні, найгрышы на музычных інструмента. Вас чакае:  — Абрад «Сватанне»;  — Абрад «Выправаджэнне ў войска»; — Кірмаш ад народных майстроў;  — […]

6BYN – 12BYN

Майстар-клас па вясельных вянках у Гомелі

філіял Веткаўскага музея пл. Леніна, 4а, Гомель, Belarus

На майстар-класе вы даведаецеся, як зрабіць сапраўдны вясельны вянок. А яшчэ створыце неглюбскі вясельны кубак! Калі жадаеце пайсці дадому адразу з уласным вяночкам — бярыце з сабой абадок (абруч) для галавы (той, што з цвёрдым каркасам).  Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязкова запісвайцеся загаддзя па тэлефоне +375(232)509698.

7BYN

Майстар-клас з мастаком Русланам Сяргеевым «Што ўбачылі мае вочы…» (6+)

НЦСМ Незалежнасці, 47 Незалежнасці, 47, Мінск, Belarus

На майстар-класе ўдзельнікі змогуць пры дапамозе пачуццяў і эмоцый, якія цалкам залежаць ад настрою мастака, стварыць сваю карціну. Дзеці змогуць здзейсніць падарожжа ў загадкавы свет колеру і сваёй падсвядомасці. Дадзены метад дапамагае разняволіцца і выйсці за рамкі логікі. Удзел у майстар-класе толькі па папярэднім запісе. Кошт майстар-класа – 10 рублёў. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 […]

10BYN

«Дзяды» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту Азярцо, Belarus

Людзі верылі, што ў гэты дзень памерлыя завітваюць у госці да сваіх родных і блізкіх. Трэба было падрыхтавацца да сустрэчы — прыбраць у хаце і накрыць стол. Гаспадыні зранку распальвалі печ і гатавалі абавязковыя памінальныя стравы — бліны, куццю, галушкі, канун. У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могілкі, на якіх пакідаюць пачастунак. Вас чакае: — тэматычная лакацыя, прысвечаная містычным аспектам «Дзядоў»; — рэканструкцыя абраду «Асяніны»; — майстар-класы. […]

5.5BYN – 10.5BYN

Майстар-клас па сожскай скані ў Гомелі

філіял Веткаўскага музея пл. Леніна, 4а, Гомель, Belarus

Гэтым разам вы зможаце стварыць непаўторныя завушнічкі! Дапаможа вам майстар Міхаіл Лізагуб. «Сожская скань» — неверагодна прыгожая тэхналогія інкрустацыі драўнянай стружкай. Адрадзіў яе ў 1990-я гады Уладзімір Валянцінавіч Цакуноў. Таму называюць яе яшчэ «гомельскай сканню» ці «Цакуноўкай». Тэхналогія гэтая — выключна мясцовая з’ява і фактычна адзіны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўзнік на Гомельшчыне ў XX стагоддзі. Таму не абмініце магчымасці дакрануцца да ўнікальнага ды стварыць неверагодную ды рэдкую прыгажосць! Месцаў абмежавана, таму […]

15BYN

Майстар-клас па выцінанцы ў Заслаўі

Музейна-выставачны комплекс у Заслаўі вул. Рынкавая, 4, Заслаўе, Belarus

Вядоўца — слынная майстрыня выцінанкі Наталля Чэрвонцава.  Падчас сустрэчы вы даведаецеся пра традыцыю беларускай выцінанкі і, пад кіраўніцтвам майстрыні, зробіце сваю ўласную выцінанку — калядную маску Казы, Мядзведзя, Дзеда. Трэба запісацца папярэдне па нумары +375 17 5177611, бо месцаў абмежавана.  Усім удзельнікам майстар-класа, да таго ж, бясплатны ўваход у Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13).

20BYN

Каляды на сядзібе «Стулы»

Сядзіба «Стулы» в. Стойлы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, Belarus

У нядзелю гаспадары сядзібы «Стулы» запрашаюць сустрэць калядную зорку. Сядзіба «Стулы» – адзін з унікальных музеяў Беларусі, які лічыцца сапраўдным царствам «драўлянага народа». Што будзе ▪️ Батлеечная містэрыя «Цар Ірад»; ▪️ майстар-клас па пляценні з саломкі анёла-ахоўніка; ▪️ прэзентацыя каляднай саламянай зоркі; ▪️ пачастунак з 12 калядных страў; ▪️ спевы калядак ля каміна. Колькі каштуе: […]

60BYN – 80BYN

Калядныя майстар-класы «Выцінанкі-маляванкі» ў Віцебску

Арт-прастора «Талстога, 7» вул. Талстога, 7, Віцебск, Belarus

28 снежня вас чакае лекцыя пра кіно з фатографам Юрыем Рабровым і мультпраграма для дзяцей і дарослых, прымеркаваная да Міжнароднага дня кіно. 29 снежня выкладчыца дзіцячай студыі «Фольк.Арт» Наталля Курневіч на сваім майстар-класе навучыць ствараць навагодні тэкстыльны сувенір «Рукавіца». 30 снежня і 3 студзеня мастачка, майстрыня выцінанкі Наталля Канькова прапануе зрабіць навагодні сувенір «Анёл» у тэхніцы выцінанкі. 5 студзеня мастачка, выкладчыца Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага […]

3BYN

Майстар-клас па зімовым пейзажы з мастачкай Янай Янішчыц у Менску

Музей гісторыі беларускай літаратуры М. Багдановіча, 13, Мінск, Belarus

У чацвер, 25 студзеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — майстар-клас па зімовым пейзажы з мастачкай Янай Янішчыц у межах выставы «На беразе ракі...», прысвечанай бабулі спадарыні Яны — Яўгеніі Янішчыц. Спадарыня Яна распавядзе сакрэты пейзажыста і дапаможа кожнаму ўдзельніку стварыць свой непаўторны зімовы вобраз.  Падчас майстар-класа будуць рабіць паштоўкі з зімовымі краявідамі і ўвасабляць палёт творчай думкі ў малюнках. Запісвайцеся па нумары +375173635621.

3BYN

Майстар-клас па ляльках-неразлучніках у Гомелі

філіял Веткаўскага музея пл. Леніна, 4а, Гомель, Belarus

Прапануюць зрабіць абярэг для закаханых. Лялькі «Неразлучнікі» — сімвал шчаслівага сямейнага саюза. У лялек адна рука, якая аб’ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям’я будзе моцная. Яшчэ лялькі абвязаныя адной ніткай. Каб сям’я была моцная, трэба берагчы тую нітачку, якая аб’ядноўвае каханых, робіць іх роднымі адзін для аднаго. На майстар-класе вы дазнаецеся больш пра […]

7BYN