Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Майстар-клас па ляльках-неразлучніках у Гомелі

February 10 | 14:00

7BYN

Прапануюць зрабіць абярэг для закаханых. Лялькі «Неразлучнікі» — сімвал шчаслівага сямейнага саюза. У лялек адна рука, якая аб’ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям’я будзе моцная.

Яшчэ лялькі абвязаныя адной ніткай. Каб сям’я была моцная, трэба берагчы тую нітачку, якая аб’ядноўвае каханых, робіць іх роднымі адзін для аднаго.

На майстар-класе вы дазнаецеся больш пра гісторыю гэтага абярэга, а таксама створыце ўласнаруч цудоўны падарунак для каханага/каханай. А таксама будзе мінілекцыя-размова пра каханне і ролю сям’і ў беларускай народнай традыцыі.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязкова запісвайцеся загаддзя па тэлефоне +375(232)509698.

Details

Date:
February 10
Time:
14:00
Cost:
7BYN
Event Category:

Venue

філіял Веткаўскага музея
пл. Леніна, 4а
Гомель,Belarus
+ Google Map