Выстава арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва і прэзентуе фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў час летняга адпачынку. Фотаздымкі з мора.
«Мора» беларуса (мора рэальнае — з «пацалункамі салонай марской вады» (У. Караткевіч) — ці выдуманае, метафарычнае — «зялёнае мора ржаных каласоў» (Я. Колас) — гэта мара ці ўспамін пра лета, прастору, запоўненую сонцам і яркімі колерамі, прыемны адпачынак.
То прыходзьце на час забыцца пра занураныя ў снег шэрыя вуліцы і патрапіць у свет колераў, летняй цеплыні і радасных эмоцый. Паглядзець на архіўныя дакументы не толькі як на сведчанні эпохі, жыцця канкрэтных творцаў, а і як на творы фатаграфічнага, так званага «актуальнага», мастацтва.