Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Сустрэча з Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам

March 29, 2023 | 18:00

Бясплатна

У сераду аматараў літаратуры запрашаем на сустрэчу з Ганнай Янкутай ды Ігарам Крэбсам! Ігар Крэбс прадставіць два новыя выданні з серыі «Гебраістыка Беларусі», якія нядаўна выйшлі ў Мінску (выд. Р. Цымбераў):

Тэадор Герцль «Старая новая зямля»: утапічны раман, у якім прапануецца падыход да рацыянальнага і абачлівага выбудоўвання дзяржавы і ўсіх дзяржаўных інстытутаў «з нуля». Раман у свой час натхніў людзей на стварэнне Ізраіля. Супадзенне з назвай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» не выпадковае: творы з’явіліся ў адну эпоху і адлюстроўваюць агульны дух часу, імкненне да самавызначэння і пошуку месца ў свеце, якое можна будзе з пэўнасцю назваць «сваім».

Генрых Гайнэ «Габрэйскія мелодыі»: цыкл вершаў нямецкага класіка, прысвечаны габрэйскай тэматыцы. Вершы суправаджаюцца грунтоўнай прадмовай і каментарамі біблеісткі, кандыдата філалагічных навук Галіны Сінілы.

Ганна Янкута прадставіць (эка)паэтычны праект «Геалогія»/«Канстытуцыя», які з’яўляецца асэнсаваннем беларускіх падзей 2020 года праз прызму галоўнага беларускага закона, які пастаянна парушаецца рэжымам, а таксама спробай супаставіць дзве з’явы – палітычную дыктатуру і дыктатуру антрапацэну. «Геалогія» і «Канстытуцыя» – гэта адна і тая ж кніга, якая па-рознаму была надрукаваная ў Мінску і ў Польшчы. Тэмы, пра якія таксама будзем пагаварыць, – гэта паэзія і цэнзура, мова, змены ў грамадстве.

Details

Date:
March 29, 2023
Time:
18:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Беларускі музей імя Луцкевіча
Vilniaus g., 20
Вільня,Lithuania
+ Google Map